3 траўня 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» пашырыў функцыянальнасць інфакіёскаў

14
«Беларусбанк» пашырыў функцыянальнасць інфакіёскаў

У трымальнікаў картак «Беларусбанка» з'явілася магчымасць набываць латарэйныя білеты «Суперлато» ў інфакіёсках банка.

Кліент можа сам выбраць нумар накладу і білета. Пасля чаго яму на рукі будзе выдадзены карт-чэк, які і з'яўляецца латарэйным білетам: там будзем намаляванае гульнявое поле, вынік імгненнага выйгрышу і нумар квітка, піша onliner.by.

Пры гэтым у трымальніка карткі ёсць выбар спосабу атрымання карт-чэка - на паперы альбо ў выглядзе паведамлення на адрас электроннай пошты. Выйгрыш, калі такі здарыцца, можа быць адразу залічаны на рахунак карткі, з выкарыстаннем якой былі набытыя білеты.

У банку паведамілі, што спосаб праверкі латарэйных білетаў «Суперлато», набытых у інфакіёсках банка, аналагічны праверцы білетаў, набытых у афіцыйных распаўсюднікаў або ва ўстановах банка. Праўда, арыгінальныя білеты валодаюць некалькімі ступенямі абароны, а тут - папяровы чэк. Але ў арганізатараў латарэі і банкіраў з гэтай нагоды боязі няма.

Сетка інфакіёскаў «Беларусбанка» налічвае больш за 2300 прылад. Тут жа можна купіць і квіткі канкурэнта - «Ваша лато».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках