3 траўня 2024, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія Ўмацоўвае мяжу з Расеяй

2
Эстонія Ўмацоўвае мяжу з Расеяй

Пастанова аб гэтым прынятая пасля затрымання супрацоўніка паліцыі бяспекі краіны Эстона Кохвера расейскімі спецслужбамі.

У Таліне ўпэўненыя, што ён быў выкрадзены, перавезены праз мяжу невядомымі з Расеі. Са слоў прэм'ера Тааві Рыйваса, на мяжы будзе ўсталяваная дадатковая тэхніка сачэння, піша "Інтэрфакс".

Кіраўнік урада Эстоніі прызнаў, што мяжа мае патрэбу ва ўмацаванні. "Мы маем намер палепшыць яе ўладкаванне, усталяваць дадатковую тэхніку сачэння, і працы пачнуцца ўжо ў гэтым годзе", - сказаў Рыйвас. Ён паведаміў, што хуткім часам асабіста адправіцца на мяжу азнаёміцца з яе станам.

Пасля інцыдэнту з Кохверам многія раскрытыкавалі ступень надзейнасці мяжы з РФ і засумняваліся ў тым, што яна наогул пазначаная. "Паводле дамоўленасці з паліцыяй бяспекі на час правядзення аперацыі ахова мяжы ў гэтым месцы была часова прыпыненая, але гэта не азначае, што ў нас няма размечанай мяжы з Расеяй", - падкрэсліў прэм'ер Эстоніі.

Адзначым, што міністр абароны Свен Міксер заявіў: у Эстоніі пакуль няма дзейнай памежнай дамовы з Расеяй. "Дамова патрэбная, і ў парламенце ёсць кансэнсус, што дамова патрэбная. Але яе адсутнасць не павінна быць апраўданнем таго, што мяжа не выбудаваная", - заявіў ён.

Міксер мяркуе, што "адсутнасць памежнай дамовы - гэта дадатковая падстава для расейскага боку зацягваць працэс будаўніцтва мяжы".

На думку прадстаўнікоў уладаў Эстоніі, Эстан Кохвер быў не затрыманы, а выкрадзены паблізу расейскай мяжы. У Таліне сцвярджаюць, што супрацоўнік паліцыі выконваў службовыя абавязкі падчас аперацыі для прадухіленні кантрабанды і мяжу з Расеяй не перасякаў. Паводле версіі паліцыі бяспекі, невядомыя, якія прыйшлі з боку Расеі, напалі на Кохвера і сілком пад пагрозай зброі даставілі ў Расею. Перад выкраданнем невядомыя чынілі перашкоды аператыўнай радыёсувязі, а таксама ўжылі дымавую гранату.

Цяпер Кохвер знаходзіцца пад арыштам у Маскве. Ён з невядомых прычын адмовіўся ад паслуг адвакатаў Марка Фейгіна і Мікалая Полазава, былых абаронцаў Pussy Riot.

Кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Пает заўважыў, што цяпер Кохвер не зможа атрымліваць "аб'ектыўную інфармацыю", паведамляе ІТАР-ТАСС. "Калі раней Кохвер мог атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю з нашага боку праз адвакатаў, то цяпер такога канала стасункаў няма", - сказаў Пает, дадаўшы, што пра прычыны адмовы ад сваіх адвакатаў ведае толькі сам Кохвер.

Эстонія паспрабуе "захаваць увагу сусветнай грамадскасці" да сітуацыі з Кохверам. "За апошнія два тыдні такой увагі было даволі шмат. Як у выглядзе выказванняў сваіх пазіцый рознымі краінамі, так і міжнароднымі арганізацыямі, - сказаў кіраўнік эстонскага МЗС. - Мы, вядома, працягнем стасункі з расейскім бокам. Але, відавочна, што на судовы працэс гэта не паўплывае". Таксама Эстонія распачне чарговую спробу арганізаваць яшчэ адную сустрэчу Кохвера з консулам рэспублікі ў Маскве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках