3 траўня 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гародніну, рыбу і адзенне можна будзе купіць у адным месцы

9
Гародніну, рыбу і адзенне можна будзе купіць у адным месцы

У суботу, 20 верасня, у Менску пачынаецца сезон прадуктовых кірмашоў у выходныя.

Цэнтральны кірмаш паводле традыцыі размесціцца каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Тут з 10 да 17 гадзін будуць прадаваць гародніну, кансерваваную і мясную прадукцыю, свежую сажалкавую і азёрна-рачную рыбу, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У гэты ж час тут жа, каля Палаца спорту, будзе працаваць і нехарчовы кірмаш - першая стокавая. Айчынныя вытворцы абяцаюць прадаваць адзенне, абутак ды іншыя тавары коштам на 40 - 60% ніжэйшым, чым у крамах.

Кірмашы, дзе можна набыць плодаагароднінную прадукцыю, будуць арганізаваныя і ва ўсіх раёнах горада.

У суботу:

- У Ленінскім раёне - на скрыжаванні пр-та Ракасоўскага і вул. Пляханава з 10.00 да 16.00,

- У Маскоўскім - на пляцоўцы на пр-тыя Газеты «Праўда», 40, з 9.00 да 15.00,

- У Кастрычніцкім - на вул. Барамзіной, 10а, з 9.00 да 16.00,

- У Партызанскім - на бульвары Трактарабудаўнікоў, з 9.00 да 17.00,

- У Першамайскім - пляцоўка на вул. Русіянава, 1, з 10.00 да 16.00,

- У Фрунзенскім - ля Лядовага палаца на вул. Прытыцкага, з 10.00 да 16.00.

У суботу і ў нядзелю кірмашы будуць працаваць у трох раёнах:

- У Заводскім - на пляцоўцы перад «Чыжоўка-Арэнай» на вул. Ташкенцкай, з 10.00 да 16.00,

- У Савецкім - у парку Дружбы народаў, з 9.00 да 15.00,

- У Цэнтральным - каля кінатэатра «Кіеў» на вул. Кахоўскай, з 10.00 да 16.00.

Кірмашы сельскагаспадарчай прадукцыі ў выхадныя будуць праходзіць амаль два месяцы, але графік і пляцоўкі ў раёнах могуць мяняцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках