3 траўня 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Чыкага адзначаць Дзень Дэвіда Боўі

6
Жыхары Чыкага адзначаць Дзень Дэвіда Боўі

Мэр Чыкага Рам Эмануэль заснаваў свята імя спевака і актора Дэвіда Боўі.

Яно прызначанае яго на 23 верасня, піша gazeta.ru.

Дата прымеркаваная да адкрыцця ў Чыкагскім музеі сучаснага мастацтва рэтраспектыўнай выставы David Bowie Is ..., прысвечанай творчасці артыста. Сярод больш чым 300 экспанатаў - чарнавікі, сэт-лісты, эскізы Дэвіда Боўі, вытрымкі з дзённікаў ды інш.

У афіцыйнай заяве Рам Эмануэль падкрэсліў, што Боўі з'яўляецца «несумненнай сусветнай славутасцю ў мастацтве, якая можа пахваліцца 26 студыйнымі альбомамі», адзначаючы таксама заслугі Боўі перад мастацтвам, модай, дызайнам і тэатрам.

Раней выстава прыязджала ў Лондан, Бэрлін, Сан-Паўлу і Таронта. Паралельна з адкрыццём выставы 23 верасня ў больш чым 100 амерыканскіх кінатэатрах пакажуць дакументальны фільм аб стварэнні экспазіцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках