4 траўня 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран паабяцаў Шатландыі пашырэнне паўнамоцтваў

3
Дэвід Кэмеран паабяцаў Шатландыі пашырэнне паўнамоцтваў

Паўнамоцтвы Шатландыі, якая засталася ў складзе Злучанага Каралеўства паводле вынікаў рэферэндуму аб незалежнасці, будуць пашыраныя.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, апублікаваным на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Для тых, хто ў Шатландыі скептычна ставіцца да канстытуцыйных абяцанняў, дазвольце мне сказаць наступнае: задача пастаўленая перад дзейным урадам, а прыме яе наступны парламент», - заявіў ён, кажучы аб пашырэнні паўнамоцтваў для Шатландыі. Пры гэтым прэм’ер Вялікабрытаніі адзначыў, што ягоны ўрад выканае свае абавязанні аб перадачы шатландскаму ўраду паўнамоцтваў у галіне падаткаў, бюджэтных расходаў і сацыяльнага забеспячэння, піша Lenta.ru.

Таксама брытанскі прэм'ер паабяцаў даць пашыраныя паўнамоцтвы Валіі, Англіі і Паўночнай Ірландыі. «Абсалютна правільна, што новае і справядлівае ўрэгуляванне для Шатландыі павінна распаўсюджвацца і на іншыя часткі Злучанага Каралеўства», - напісаў Кэмеран.

Раней прэм'ер-міністр Шатландыі Алекс Салмонд, які выступаў за аддзяленне краіны ад Вялікабрытаніі, прызнаў паразу на рэферэндуме, перадае Reuters. Пры гэтым, паводле ягоных слоў, Шатландыя чакае хутчэйшага надання ёй пашыраных паўнамоцтваў.

Падчас рэферэндуму, які адбыўся 18 верасня, за незалежнасць Шатландыі выказаліся менш за палову жыхароў краіны. Гэта азначае, што Шатландыя застанецца ў складзе Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках