3 траўня 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя самалёты Расеі парушылі мяжу Швэцыі

26
Вайсковыя самалёты Расеі парушылі мяжу Швэцыі

Два самалёты ВПС Расейскай Федэрацыі парушылі паветраную прастору Швэцыі.

Пра гэта паведамляе швэдскае выданне Expressen са спасылкай на крыніцу, два расейскія Су-24 вылецелі з Калінінграда, праляцелі ўздоўж узбярэжжа Польшчы і прайшлі на малой вышыні ў бок швэдскага вострава Эланд у Балтыйскім моры, піша «Новое время» са спасылкай на швэдскія СМІ.

Расейскія самалёты пакінулі швэдскую авіяпрастору пасля таго, як на перахоп былі накіраваныя знішчальнікі JAS Gripen. Урад Швэцыі быў праінфармаваны пра інцыдэнт. Узброеныя сілы Швэцыі адмовіліся ад каментароў да правядзення аналізу інцыдэнту.

Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес падкрэсліў, што авіяцыйнае ўварванне адбылося падчас абмеркавання кіраўніком МЗС Швэцыі Карлам Більтам ды іншымі прадстаўнікамі швэдскіх уладаў пытання бяспекі ў рэгіёне.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках