3 траўня 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Права вета РФ у Радзе Бяспекі ААН трэба абмежаваць

10
Браніслаў Камароўскі: Права вета РФ у Радзе Бяспекі ААН трэба абмежаваць

Прэзідэнт Польшчы мае намер заклікаць ААН абмежаваць магчымасць РФ накладаць вета на пастановы Рады бяспекі ў дачыненні да рэгіёну Усходняй Еўропы.

Аб гэтым піша The New York Times.

«Мой асноўны пасыл, што, магчыма, ААН павінна быць рэфармаваная, каб быць здольнай развязваць тыя пагрозы, якія рэальна існуюць сёння, - сказаў Браніслаў Камароўскі. - Я думаю, што блакаванне пастаноў Рады Бяспекі ў дачыненні да Украіны з'яўляецца сімптомам агульнай слабасці ААН».

Выданне адзначае, што заявы Камароўскага сведчаць аб занепакоенасці Польшчы з нагоды міжнароднай рэакцыі на сітуацыю ва Украіне, а таксама аб усё больш заўважнай ролі краіны ў ЕЗ і NАТO, у прыватнасці, у пытаннях, што тычацца Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках