3 траўня 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея затрымала літоўскае прамысловае судна

9
Расея затрымала літоўскае прамысловае судна

Расейскія СМІ паведамілі, што памежнікі затрымалі літоўскае прамысловае судна Jūros Vilkas.

Паводле паведамленняў, судна займалася незаконнай лоўляй крабаў у выключнай эканамічнай зоне Расеі. Судна нібыта спрабавала схавацца, але было затрыманае і цяпер яго буксіруюць у Мурманскі порт для далейшага расследавання.

"Мы можам пацвердзіць, што карабель затрыманы, цяпер яго буксіруюць у порт. У гэты момант высвятляем падрабязнасці", - сказала BNS прэс-сакратарка міністра замежных спраў Літвы Раса Якілайтэнэ.

Прадстаўнік службы рыбалоўства пры Мінсельгаса Літвы Томас Казлаўскас распавёў DELFI, што сітуацыя незвычайная, нават калі высветліцца, што судна здабывала крабаў у выключнай эканамічнай зоне Расеі.

"Бываюць розныя сітуацыі, але яны развязваюцца інакш, не так. Павінен быць афіцыйны зварот у ведамства Літвы. А тут усё самавольна робіцца", - сказаў ён.

Казлаўскас пацвердзіў, што ў адпаведнасці са звычайнай практыкай судны не затрымліваюць.

На пытанне, ці першы гэта падобны выпадак у гісторыі Літвы, калі было затрыманае судна, Казлаўскас адказаў: "Усякае бывала, але гэты выпадак выключны".

Разглядаюць, як парушэнне міжнародных абавязацельстваў

Дырэктар Дэпартамента рыбаводства Мінсельгаса Дарус Ненюс сказаў BNS, што судна Jūros vilkas затрымана, паколькі ненадоўга зайшло ў тэрытарыяльныя воды Расеі, але затрыманае было ў міжнародных водах.

"Усе абставіны і дэталі яшчэ ўдакладняюцца, гэта свежая падзея, але, паводле звестак нашай спадарожнікавай сістэмы, судна было затрыманае ў міжнародных водах, а не ў выключнай эканамічнай зоне Расеі. Паводле нашай інфармацыі, абвінавачваюць у тым, што судна зайшло ў выключную эканамічную зону Расеі і рыбачыла там. (...) Сістэма спадарожнікавай сувязі, якой карыстаецца як адміністратыўная камісія, так і Еўрапейскае агенцтва ў кантролі за рыбнай лоўляй і нашы супрацоўнікі, паказвае, што судна заходзіла ў выключную эканамічную зону Расеі 8 верасня і ўсяго на гадзіну. За такі час яно нічога не магло там зрабіць", - сказаў BNS Ненюс.

З ягоных слоў, экіпаж судна складаецца з 28 чалавек, трое з іх - грамадзяне Літвы. Хто іншыя чальцы экіпажа, ён не паведаміў: "Хутчэй за ўсё, яны - не грамадзяне ЕЗ".

Ненюс сказаў, што Літва падтрымлівае сувязь з суднам: "Па тэлефоне шмат не пагаворыш".

З ягоных слоў, Літва мяркуе, што Расея парушыла міжнародныя абавязацельствы.

Мы канстатуем факт, што, на нашу думку, парушаныя міжнародныя абавязацельствы і пагадненні - судна было затрыманае ў міжнародных водах. Толькі ўжо таму факт здаецца двухсэнсоўным. Калі б затрымалі ў эканамічнай зоне Расеі, то гэта было б відавочна", - сказаў BNS Ненюс .

Літва з Расеі афіцыйнай інфармацыі яшчэ не атрымала.

Фота: shipspotting.com

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках