4 траўня 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леонид Злотников: «Милавица» после национализации станет чем-то вроде МТЗ

9
Леонид Злотников: «Милавица» после национализации станет чем-то вроде МТЗ

К каким последствиям может привести национализация одного из крупнейших производителей женского белья в Восточной Европе?

Леанід Злотнікаў: «Мілавіца» пасля нацыяналізацыі стане чымсьці накшталт МТЗ 2

Да якіх наступстваў можа прывесці нацыяналізацыя аднаго з найбуйнейшых вытворцаў жаночай бялізны ва Усходняй Еўропе?

Экспэрты рынку пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што беларускія ўлады пачалі кампанію ў атрыманні долі ў акцыянерным капітале кампаніі «Мілавіца». «Менгарвыканкам разаслаў лісты мінарытарыям з прапановай купіць акцыі». Мінарытарных акцыянераў - 600 чалавек.

- За апошні месяц Томас Тоол [эстонскі бізнэсовец - кіраўнік холдынгу Silvano Fashion Group (SFG), які валодае 80% акцый «Мілавіцы»] двойчы збіраў мінарытарыяў «Мілавіцы», усяляк залагоджваў: выплаціў прамежкавыя дывідэнды, толькі каб яны не прадавалі акцыі дзяржаве, - сцвярджае адна з крыніц.

Пра асаблівасці нацыяналізацыі па-беларуску «Салідарнасці» распавёў кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў.

- Ёсць розныя спосабы нацыяналізацыі. Адзін з іх - самы просты. Напрыклад, калі прыватная кампанія, у якой можа не быць долі дзяржавы, апынулася ў цяжкай фінансавай сітуацыі. Дзяржава можа атрымаць долю ў капітале кампаніі цалкам законным спосабам, прапанаваўшы наўзамен дапамогу - крэдыты для выхаду кампаніі з крызісу. Звычайна гэта робіцца, калі прадпрыемства горадаўтваральнае, абароннае і мае важнасць для дзяржавы. Падобная практыка прынятая ва ўсім свеце.

У нашай дзяржаве нацыяналізацыя адбываецца іншым чынам. Навошта аддаваць уласніку прадпрыемства, якое працуе з добрым прыбыткам? Давайце яго нам! Дзяржаве патрэбныя грошы, - кажа ён.

Леанід Злотнікаў нагадвае, што з гэтага года згодна з указам прэзідэнта прыбытковыя дзяржаўныя прадпрыемствы пералічваюць 20% прыбытку, які засталася ў іх распараджэнні, у фонд нацыянальнага развіцця.

- У прыватнага прадпрыемства прыбытак не возьмеш, а дзяржаве вельмі хочацца яго атрымаць, - адзначае суразмоўца. - Метады адпрацаваныя за шмат гадоў. Існуе дзяржаўнае рэйдарства, калі без усялякіх законаў прычапіліся да чаго-небудзь - і забралі.

Леанід Злотнікаў прыводзіць у прыклад падзеі трохгадовай даўніны на «Пінскдрэве».

- Канцэрн «Беллеспаперапрам» прапанаваў змяніць старшыню савета - адхіліць ад кіравання прадпрыемствам уласніка і прызначыць чалавека ад дзяржавы. Гэта было супрацьзаконна, паколькі «Пінскдрэў» не меў дзяржаўнай долі і з'яўляўся прыватным прадпрыемствам. Назіральны орган - савет дырэктараў - адмовіўся выконваць распараджэнні «Беллеспаперапрама». На наступны дзень Лукашэнка выдаў указ зняць з працы Ларана Арыніча. Выканаўчым дырэктарам на прадпрыемстве прызначылі чалавека ад дзяржавы. Як бачыце, у нас прэзідэнт вышэй за ўсе законы. У Беларусі прыватная ўласнасць у прынцыпе не абароненая. У каго ўлада - у таго і ўласнасць, - распавёў ён.

На думку экспэрта, сцэнары нацыяналізацыі прадпрыемстваў могуць быць розныя.

- Калі на прадпрыемстве цяжкае фінансавае становішча, працоўныя не зарабляюць, тады выдаецца ўказ прэзідэнта, у якім будзе сказана, што мы хочам падняць прадпрыемства, бо ўласнікі не спраўляюцца. А калі на прадпрыемстве ўсё добра, то могуць знайсці, што там дрэнна. Можна прадпрыемства абвінаваціць у тым, што яно дэмпінгуе на рынку, выкачвае капітал адсюль. Падымаецца перапалох у прэсе, а потым указ прэзідэнта - і ўсё, - кажа ён.

Чым можа скончыцца нацыяналізацыя для «Мілавіцы»? На думку Леаніда Злотнікава, прадпрыемства, якое добра працуе, пасля таго, як трапляе ў рукі дзяржавы, паступова губляе эфектыўнасць.

- «Мілавіца» пры нацыяналізацыі стане прадпрыемствам накшталт трактарнага завода. Там усё згасне. Дзяржава часта аказваецца дрэнным уласнікам. Гэта вядома з тэорыі і практыкі, - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках