4 траўня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК Расеі зняпраўдзіў паведамленне аб вызваленні Еўтушэнкава

СК Расеі зняпраўдзіў паведамленне аб вызваленні Еўтушэнкава

Расследаванне справы кіраўніка АФК «Система» Уладзіміра Еўтушэнкава доўжыцца.

Мера стрымання для яго ў выглядзе хатняга арышту не змянілася. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расеі Уладзімір Маркін, паведамляе «Интерфакс».

Крыніца, блізкая да следства, таксама зняпраўдзіла РБК інфармацыю аб зняцці хатняга арышту. Крыніца назвала паведамленні аб вызваленні Еўтушэнкава, якія прывялі да рэзкага росту катыровак акцый АФК «Система» як у Лондане, так і ў Маскве, дэзінфармацыяй.

За той час пакуль рынак верыў у вызваленне Еўтушэнкава, карэспандэнт РІА «Новости» звязаўся з бізнэсоўцам праз тэлефон. Кіраўнік «Система», як і раней Маркін, зняпраўдзіў паведамленне аб сваім вызваленні. «Не верце, не вызвалілі», - сказаў бізнесовец праз тэлефон. На пытанне, ці жартуе ён, Еўтушэнкаў адказаў: «Не». Крыніца паведаміла пры гэтым, што бізнэсоўцу забаронена карыстацца сродкамі сувязі, паколькі гэта з'яўляецца парушэннем рэжыму і можа прычыніцца да пакарання, піша РБК.

Але кіраўнік РСПП Аляксандр Шохін распавёў, што хоць Еўтушэнкаў і застаецца пад хатнім арыштам, яму дазволілі карыстацца мабільным тэлефонам. На думку Шохіна, гэта сведчыць аб тым, што СК не будзе настойваць на захаванні хатняга арышту ў якасці меры стрымання.

Раней, у пятніцу, 19 верасня, крыніца ў АФК «Система» распавяла РБК, што Еўтушэнкаў вызвалены з-пад хатняга арышту. Гэтую інфармацыю пацвердзіла тэлеканалу «Дождж» прэс-сакратар АФК «Система».

Далей рушылі ўслед шматлікія пацверджанні гэтай інфармацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках