4 траўня 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Красоўкі Марці МакФлая з «Назад у будучыню» паступілі ў продаж

6

Красоўкі Nike Air Mag, якія ў дакладнасці паўтараюць дызайн красовак будучыні з культавай кінастужкі, з'явяцца ў шырокім продажы.

Выхад гэтага абутку на рынак павінен падыграць гісторыі фільма: да кастрычніка 2015 года, калі і адбываюцца падзеі «Назад у будучыню 2», Марці які трапіў у будучыню зможа свабодна іх набыць у краме, піша NEWSru.com.

З моманту выхаду фільма на экраны прайшло ўжо 25 гадоў, і за гэты час дызайн спартыўнага абутку, вядома, зведаў шматлікія змены, але такі стыль «рэтрамадэрна» спадабаўся пакупнікам. Пра гэта можна меркаваць праз маментальны распродаж першай партыі красовак, 1500 пар якіх кампанія Nike рэалізавала яшчэ ў 2011 годзе ў карысць фонду Michael J. Fox Foundation (актор пакутуе на хваробу Паркінсана і арганізаваў фонд для фінансавання стварэння лекаў ад захворвання).

Таксама вядома, што тыя ўнікальныя красоўкі былі абсталяваныя LED-панэллю, электралюмінесцэнтным лагатыпам Nike і батарэяй, якая забяспечвае свячэнне цягам пяці гадзін. Цяпер красоўкі, што свецяцца ў цемры можна яшчэ зараджаць праз кабель USB. Праўда, самастойна зашнуроўвацца яны не ўмеюць, хаця ліпучкі і забяспечваюць магчымасць цалкам падагнаць іх пад нагу.

Купіць красоўкі Air Mag можна будзе за 99 даляраў.

Адзначым, што на красоўках няма лагатыпа Nike, так як яны ліцэнзаваныя кампаніяй Universal Studios, якой і належала ідэя іх рэальнага ўвасаблення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках