4 траўня 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сарказі абвясціў аб вяртанні ў палітыку

1
Сарказі абвясціў аб вяртанні ў палітыку

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі абвясціў пра свой намер вярнуцца ў вялікую палітыку.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», паведамляе РБК.

«Пасля доўгіх разважанняў я пастанавіў прапанаваць французам новы палітычны выклік», - напісаў Сарказі. «Я з'яўляюся кандыдатам на пасаду кіраўніка маёй палітычнай сям'і [партыі «Саюз за народны рух»], - адзначыў ён.

Нікаля Сарказі быў прэзідэнтам Францыі з 2007 да 2012 гады. У пачатку чэрвеня яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні службовым становішчам і карупцыі, паведамляе France24. У віну Сарказі ставіцца тое, што ён выкарыстаў сваё становішча для атрымання закрытай інфармацыі ад супрацоўнікаў касацыйнага суда.

Абвінавачванне Сарказі звязана з падазрэннем, што былы прэзідэнт Францыі праз свайго адваката Цьеры Эрцага ціснуў на суддзяў. Такім чынам ён, напрыклад, атрымаў закрытыя звесткі аб праслухоўванні свайго тэлефона ў справе аб незаконным фінансаванні выбарчай кампаніі лівійскім лідэрам Муамарам Кадафі.

Першаму намесніку пракурора касацыйнага суда Францыі Жыльбэр Азібэру, які паддаўся на ўгаворы экс-прэзідэнта, Сарказі паабяцаў у абмен выгадную ў фінансавым плане пасаду суддзі ў княстве Манака. Праўда, у выніку новую працу Азібэр так і не атрымаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках