3 траўня 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мюнхен падрыхтаваны да Актабэрфеста

6

Найбуйнейшы еўрапейскі фестываль піва пачынаецца заўтра.

Штогод гэтае знакамітае ва ўсім свеце свята наведваюць блізу 6,5 мільёна чалавек, піша Deutsche Welle.

У 2014 годзе мюнхенскі Актабэрфест праходзіць з 20 верасня да 5 кастрычніка. Адчыняецца ён урачыстым парадам, галоўныя удзельнікі якога - грамадства і клубы, якія падтрымліваюць традыцыі нацыянальных баварскіх касцюмаў (Trachtenvereine), духавыя аркестры, а таксама вазы з піўнымі бочкамі. Бочкі сімвалічна вязуць да галоўнага месца дзеяння свята.

Па горадзе праходзіць да дзесяці тысяч чалавек у народных строях з усіх рэгіёнаў Баварыі. Адкрыццё Актабэрфеста, вядома ж, перадаецца праз тэлевізію ў жывым эфіры, прычым, не толькі рэгіянальным баварскім каналам, але і Першай нямецкай тэлевізіяй (ARD) на ўсю Нямеччыну.

Першы Актабэрфест адбыўся 17 кастрычніцкай 1810 года. Нагодай для народнага свята стала вяселле будучага баварскага караля Людвіга I і прынцэсы Тэрэзы. На полі пад Мюнхенам, якое з тых часоў носіць імя нявесты - Theresienwiese, у гонар маладых былі зладжаныя скокі. Слова Wiesen (лугі) стала другой назвай Актабэрфеста.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках