4 траўня 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік урада Шатландыі абвясціў аб адстаўцы

4
Кіраўнік урада Шатландыі абвясціў аб адстаўцы

Алекс Салмонд паведаміў, што складзе з сябе паўнамоцтвы лідэра Нацыянальнай партыі Шатландыі.

Пра гэта ён аб'явіў пасля паразы на рэферэндуме аб незалежнасці, вынікі якога сталі вядомыя ў пятніцу, 19 верасня, піша Reuters.

«Для мяне як лідэра час практычна выйшаў, але для Шатландыі кампанія доўжыцца і мара ніколі не памрэ», - заявіў Салмонд. Пры гэтым ён таксама паведаміў, што складзе з сябе паўнамоцтвы лідэра нацыянальнай партыі Шатландыі.

Галасаванне ў пытанні аб незалежнасці Шатландыі адбылося 18 верасня 2014. Блізу 55% удзельнікаў рэферэндуму выказаліся за захаванне Шатландыі ў складзе Злучанага Каралеўства. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран паабяцаў, што паўнамоцтвы краіны, якая засталася ў складзе Злучанага Каралеўства паводле вынікаў рэферэндуму аб незалежнасці, будуць пашыраныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках