3 траўня 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эва Копач: Польшча паставіць зброю Украіне, калі так разважыць ЕЗ

13
Эва Копач: Польшча паставіць зброю Украіне, калі так разважыць ЕЗ

Новая прэм'ер-міністарка Польшчы Эва Копач заявіла, што Польшча пакуль не будзе пастаўляць Украіне зброю.

Пра гэта паведамляе «Лiга.нет» са спасылкай на wiadomosci.gazeta.pl.

«Я думію, што мы не павінны станавіцца актыўным удзельнікам гэтага ўзброенага канфлікту. Польшча павінна паводзіць сябе як разумная жанчына: галоўнае - гэта наша бяспека, наша краіна, наш дом і нашы дзеці. Гэта не значыць, што мы будзем знаходзіцца ў баку ад пастаноў ЕЗ. Наадварот, калі вялікая еўрапейская сям'я пастановіць дапамагчы Украіне, мы абавязкова павінны будзем узяць у гэтым удзел», - адзначыла палітык.

Правыя СМІ Польшчы, у прыватнасці выданне Wpolityce.pl, ужо назвалі заяву Эвы Копач што да Украіны яе першай няўдачай на пасадзе.

Адзначым, што ў склад новага ўрада Польшчы не быў уключаны міністр замежных спраў Польшчы ў 2007-2014 гадах Радаслаў Сікорскі, які быў адным з асноўных лабістаў еўраінтэграцыі Украіны. Ён зойме пасаду спікера парламента.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках