7 траўня 2024, aўторак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал US Open

13
Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал US Open

Чарговую перамогу на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў тэнісе атрымала беларуска Вікторыя Азаранка.

Найлепшая беларуская тэнісістка, якая займае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу, у чацвёртым раундзе не без старанняў перамагла 17-гадовую сербку Аляксандру Круніч (143-е месца ў сусветным рэйтынгу) - 4:6, 6:4, 6:4. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 19 хв. Да гэтага паядынку на гэтым US Open Вікторыя Азаранка па чарзе абыграла японскую тэнісістку Місакі Доі (90) - 6:7 (3:7), 6:4, 6:1, амерыканку Крысціну Макхэйл (43) - 6:3, 6:2 і расейку Алену Весніну (56) - 6:1, 6:1, паведамляе БелТА.

Наступнай спаборніцай Вікторыі Азаранкі будзе яшчэ адна расейская тэнісістка Кацярына Макарава (18), якая ў 1/8 фіналу падолела канадку Эжэн Бушар (8) - 7:6 (7:2), 6:4. У мінулыя гады Азаранка тройчы перамагала ў Макаравай і два разы цярпела паразы, у тым ліку ў іх апошняй вочнай сустрэчы ў Мадрыдзе-2013 - 6:1, 2:6, 3:6.

Два апошнія гады ў вырашальных паядынках жаночага адзіночнага разраду US Open Вікторыя Азаранка саступала амерыканцы Серэне Уільямс у трохсэтавым матчах. У 2012 годзе амерыканская тэнісістка перамагла 6:2, 2:6, 7:5, а год таму - 7:5, 6:7 (6:8), 6:1. На сённяшнім турніры Азаранка і Уільямс могуць сустрэцца зноў у паядынку за выхад у фінал, але пры ўмове, што яны атрымаюць перамогі ў сваіх чвэрцьфінальных матчах. Спаборніцай першай ракеткі планеты будзе італійская тэнісістка Флавія Пенэта (12).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках