6 траўня 2024, панядзелак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадзеныя «чорных скрыняў» збітага ў Данбасе «Боінга» абнародуюць у верасні

7
Дадзеныя «чорных скрыняў» збітага ў Данбасе «Боінга» абнародуюць у верасні

Тэрміны абвяшчэння гэтай інфармацыі будуць залежаць ад працы Нідэрландскай рады бяспекі.

Дадзеныя «чорных скрынь» пасажырскага самалёта Malaysia Airlines, што пацярпеў катастрофу на ўсходзе Украіны ў ліпені, магчыма, будуць апублікаваныя ў верасні, паведамляюць малайзійскія СМІ са спасылкай на заяву міністра транспарту Малайзіі Ліоу Тыёнга Лая. Са слоў міністра, тэрміны абвяшчэння гэтай інфармацыі будуць залежаць ад працы Нідэрландскай рады бяспекі, пад кіраўніцтвам якога дзейнічае міжнародная група экспертаў, піша «Карэспандэнт».

Нагадаем, 17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў катастрофу самалёт Боінг-777 малайзійскай авіялініі, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. Украінская ўлада заявіла, што самалёт быў збіты «апалчэнцамі» з ЗРК Бук. Сепаратысты адмаўляюць сваё дачыненне да падзення авіялайнера.

24 ліпеня спецыялісты прыступілі да аналізу дадзеных маўленчага і параметрычнага самапісцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках