7 траўня 2024, aўторак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славакія пачала рэверс газу ва Украіну

8
Славакія пачала рэверс газу ва Украіну

Сёння са Славакіі ва Украіну пачынаюцца камерцыйныя пастаўкі газу ў рэверсным рэжыме праз рэканструяваны трубаправод Вояны-Ужгарад.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік аператара газатранспартнай сістэмы Славакіі - кампаніі Eustream Ваграм Чугуран. З ягоных слоў, афіцыйны пачатак камерцыйных паставак газу ва Украіну ў рэверсным рэжыме праз трубаправод Вояны-Ужгарад запланаваны на 12:00 2 верасня, паведамляе тэлеканал «112 Украина».

Запланаваны аб'ём паставак газу - 27 млн кубаметраў газу ў дзень або блізу 10 млрд у год. Кошт газу па рэверсіўным пастаўкам са Славакіі - $360 за 1 тыс кубаметраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках