7 траўня 2024, aўторак, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бразілец забіў шыкоўны гол у чэмпіянаце Партугаліі (Відэа)

3

1 верасня ў чэмпіянаце Партугаліі ў футболе адбыўся матч паміж «Рыу Авэ» і «Баавіштай».

Нагадаем, што нядаўна кантракт з «Рыу Авэ» заключыў Рэнан Брэсан. Пасля сыходу з барысаўскага БАТЭ у кар'еры бразільца з беларускім пашпартам наступіла чорная паласа. Ні ў Расеі, ні ў Казахстане зайграць яму так і не ўдалося, піша «Салiдарнасць».


Bressan 1-0 carlitto1

Але, відавочна, у Партугаліі Рэнан Брэсан паступова вяртае былую кандыцыю. У адным з матчаў ён аддаў адразу чатыры галявыя перадачы. А ў гульні з «Баавіштай» адкрыў лік ударам са штрафнога.

Брэсан паклаў пачатак разгрому. «Рыу Авэ» здабыў перамогу з лікам 4:0 і пасля трох тураў узначальвае турнірную табліцу. Ва ўсіх матчах клуб Брэсана здабыў перамогі з агульнай розніцай мячоў 11:1! Таксама «Рыу Авэ» выйшаў у групавы раунд Лігі Еўропы, дзе адным з ягоных спаборнікаў будзе «Дынама» - праўда, не менскае, а кіеўскае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках