8 траўня 2024, Серада, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрылася апошняя сесія Вярхоўнай Рады сёмага склікання

Адкрылася апошняя сесія Вярхоўнай Рады сёмага склікання

Сёння дэпутаты плануюць прыняць шэраг пастаноў што да выбараў і мабілізацыі.

Спікер Аляксандр Турчынаў закрыў чацвёртую сесію Вярхоўнай Рады сёмага склікання, пасля чаго адкрыў пятую. Новая сесія будзе апошняй для цяперашняга склікання, так як 26 кастрычніка 2014 адбудуцца датэрміновыя выбары ў парламент.

Як паведамляе ЛІГАБізнесІнформ, ранішняе пленарнае пасяджэнне пачалося з хвіліны маўчання па загінулым у Ілавайску ўкраінскім вайскоўцам.

Сёння дэпутаты плануюць разгледзець змены ў дзяржбюджэт і вылучыць Цэнтральнай выбарчай камісіі сродкі на правядзенне датэрміновых выбараў, а таксама ўнесці змены ў шэраг законаў адносна арганізацыі і правядзення выбараў народных дэпутатаў.

Акрамя гэтага, дэпутаты разгледзяць праект змяненняў у некаторыя законы што да забеспячэння правядзення мабілізацыі. У другім чытанні плануецца прыняць праект закона аб часовых мерах на перыяд правядзення АТА і праект закона аб асаблівым перыядзе ў паліўна-энергетычным комплексе.

Спікер Аляксандр Турчынаў назваў працу чацвёртай сесіі Вярхоўнай Рады сёмага склікання выніковай. Ён падкрэсліў, што дэпутаты разгледзелі ўтрая больш законапраектаў, чым на папярэдняй сесіі. З ягоных слоў, за 73 пленарныя пасяджэнні было разгледжана 1908 законапраектаў, 167 з іх дэпутаты прынялі цалкам.

Ключавымі дасягненнямі працы парламента за гэты перыяд ён назваў аднаўленне дзеяння Канстытуцыі 2004 года, якая ў свой час была незаконна адменена пад ціскам экс-прэзідэнта Віктара Януковіча. Таксама Турчынаў звярнуў увагу на тое, што парламент у вельмі складаных палітычных і эканамічных умовах змог прыняць шэраг пастаноў у забеспячэнні ўкраінскай арміі, фарміраванню і забеспячэнню Нацгвардыі, сацыяльнай абароне вайсковаслужачых. Акрамя гэтага, Рада выканала чарговы этап плана лібералізацыі візавага рэжыму з краінамі ЕЗ і зрабіла сур'ёзны крок у рэфармаванні вышэйшай адукацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках