7 траўня 2024, aўторак, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Крывец: «Па грошах у «Метц» трохі выйграў»

5
Сяргей Крывец: «Па грошах у «Метц» трохі выйграў»

Паўабаронца «Метц» Сяргей Крывец распавёў некаторыя падрабязнасці кантракту з французскім клубам.

Пра гэта ён распавёў «Прессболу».

- У Меце хутка ўсё атрымалася ўладзіць?

- Так. Прыляцеў, у той жа дзень прайшоў медагляд і падпісаў кантракт.

- Ён на тры гады - немаленькі тэрмін. Разумееш, што «Метц» можа і вылецець назад у Лігу 2? Што тады?

- Гэта толькі кажа пра тое, што клуб быў сур'ёзна настроены ў стасунках да мяне. Аб вылеце ж ніхто ў камандзе нават і не думае. Усе нацэленыя паказаць максімальны вынік і як мінімум застацца ў элітным дывізіёне. Аднак пры складанні кантракту, безумоўна, неабходна было ўлічваць варыянт з вылетам. Развязка ў гэтай сітуацыі ёсць, і такі пункт прапісаны ў дамове, але сказаць пра яго, на жаль, не магу.

- Што ўяўляе сабой клубная інфраструктура?

- Усё знаходзіцца ў адным месцы: база з трэніравальнымі палямі, акадэмія, стадыён, там жа размешчаны офіс клуба. Усё акуратна і на высокім узроўні. Як і павінна быць у топ-чэмпіянаце.

- Па грошах ты выйграў ці прайграў?

- Трохі выйграў. Але гэта для мяне не першаснае пытанне. Хоць, вядома, надаваў увагу ўмовам кантракту. Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае, што заробак будзе залежаць ад таго, наколькі паспяхова складзецца мая кар'ера ў «Метц», а таксама як у клуба пойдуць справы ў чэмпіянаце, - сказаў Крывец.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках