19 сакавiка 2024, aўторак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - новы суд над «Белсатам»

3
Сёння - новы суд над «Белсатам»

Судовая калегія інтэлектуальнай уласнасці паўторна разглядае пазоў супраць незалежнага тэлеканала.

Як мяркуюць журналісты, пастанову ў гэтай справе - не на карысць «Белсата» - афіцыйны Менск ужо прыняў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Першапачаткова пазоў супраць «Telewizja Polska SA», каму належыць гандлёвая марка «Белсат» быў пададзены ўладальнікам беларускай фірмы «Белсат Плюс» Андрэем Беляковым яшчэ ў траўні мінулага года.

Са слоў прадпрымальніка, яго кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта нясе страты праз сугучча з назвай тэлеканала. 27 студзеня 2014 г. калегія Вярхоўнага суду пазоў Андрэя Белякова адхіліў у сувязі з тым, што заяўнік не падаў доказаў парушэння ягоных выключных правоў на гандлёвы знак.

Разам з тым, праз пяць месяцаў пасля гэтага Прэзідыум Вярхоўнага суда прыняў пастанову накіраваць пазоў Андрэя Белякова супраць тэлеканала «Белсат» на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў у справе.

Як мяркуюць самі журналісты «Белсат», кірунак справы на новы разгляд праз пяць месяцаў пасля папярэдняй пастановы Калегіі інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда, сведчыць пра палітычны падтэкст справы. На думку белсатаўцаў, не выключана, што такім чынам беларускія ўлады хочуць яшчэ больш абмежаваць правы незалежных журналістаў.

Судовае пасяджэнне пачалося а 10 гадзін раніцы і як мяркуецца, расцягнецца на некалькі дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках