6 траўня 2024, панядзелак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Пуцін пагражае ўсяму Еўрапейскаму Звязу

11
Адам Міхнік: Пуцін пагражае ўсяму Еўрапейскаму Звязу

Еўропа павінна цалкам змяніць сваё стаўленне да прэзідэнта Расеі.

У гэтым перакананы польскі інтэлектуал, галоўны рэдактар выдання Gazeta Wyborcza Адам Міхнік, піша Андрэа Таркуіні ў артыкуле, апублікаваным у газэце La Repubblica, піша Инопресса.ру.

"Прапановы Пуціна небяспечныя і непрымальныя: гэта новая дактрына абмежаванага суверэнітэту Брэжнева, - кажа Адам Міхнік. - Гэтак жа, як Украіна не мае права дыктаваць законы Маскве аб структуры Расейскай Федэрацыі, так і Расея не мае права загадваць іншым краінам, як арганізоўваць сваю адміністрацыйную структуру. Гэта яшчэ адно парушэнне ўкраінскага суверэнітэту з боку Пуціна. Прапанова наводзіць на думку аб стварэнні нейкага другога Прыднястроўя, каб атрымаць магчымасць дэстабілізаваць і кантраляваць украінскую дзяржаву".

"Пуцін спадзяецца, што жах працяглай вайны, анархія і рызыка паразы Заходняй Украіны напалохае Захад і вымусіць яго прыняць ягоныя прапановы. Такая стратэгія Пуціна", - мяркуе Міхнік. Ён перакананы, што доўгатэрміновыя стратэгічныя планы расейскага прэзідэнта - узяць Украіну пад свой кантроль і ператварыць яе ў дзяржаву-васала. "Ён хоча рэканструяваць Расейскую імпэрыю, СССР з Масквой у цэнтры, у асяроддзі цалкам залежных правінцый і кансулатаў. Разам з Еўразійскім звязам можна казаць пра адноўленую савецкую мадэль. Дактрына Пуціна - гэта адаптацыя "Дактрыны Брэжнева" аб праве Савецкага войска ўмешвацца паўсюль, дзе існуе пагроза сацыялізму", - кажа Міхнік, нагадваючы пра ўварванне ў Чэхаславакію ў 1968-м.

"У адпаведнасці з дактрынай Пуціна Расея будзе ўмешвацца там, дзе ўзнікае пагроза расейцам, а што маецца на ўвазе пад гэтай пагрозай, вызначае Масква. Гэта адчыняе дзверы для будучых войнаў паўсюль, дзе жывуць расейцы: краіны Балтыі, Казахстан, нават Фінляндыя, - упэўнены Міхнік. - Я не ведаю, ці здольныя санкцыі спыніць Пуціна, але калі мы, еўрапейскія і заходнія краіны, не паспрабуем яго спыніць, то мы расчынім дзверы імпэрскай расейскай палітыцы і дамо сігнал аб прыняцці палітычнага курсу на агрэсію і анэксію".

Міхнік рэкамендуе "цалкам змяніць сваё стаўленне да Пуціна, які ажыццяўляе палітыку пагроз супраць усяго Еўразвязу". "Пуцін не можа быць партнёрам на перамовах: ён заўсёды хоча дзейнічаць з пазіцыі моцы. Мы павінны сур'ёзна паставіцца да пытання дапамогі Кіеву ўсякімі магчымымі спосабамі, у тым ліку ажыццяўляючы вайсковыя пастаўкі для ўзброеных сіл Украіны", - мяркуе Адам Міхнік.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках