6 траўня 2024, панядзелак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў каштуюць ад 450 тысяч да 1,8 мільёна рублёў

19
Квіткі на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў каштуюць ад 450 тысяч да 1,8 мільёна рублёў

БАТЭ закончыў распрацоўку білетнай праграмы на хатнія сустрэчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў-2014/15.

У восеньскай фазе галоўнага клубнага еўратурніру «жоўта-сінія» згуляюць на «Барысаў-Арэне» з гішпанскім «Атлетыкам» з Більбаа (30 верасня), украінскім «Шахтаром» з Данецка (21 кастрычніка) і партугальскім «Порту» (25 лістапада), піша «Трыбуна».

Вызначаны кошт білетных пакетаў (на ўсе тры матчы), якія паступяць у продаж у першую чаргу - прыблізна ў канцы гэтага тыдня.

Такім чынам, на гульнях групавога этапу Лігі чэмпіёнаў будзе дзейнічаць падзел трыбун на чатыры катэгорыі:

4-я - 450 000 рублёў;

3. - 900 000 рублёў;

2-я – 1 200 000 рублёў;

1-я – 1 800 000 рублёў.

Размеркаванне сэктараў на катэгорыі выглядае так:

4-я - А1, А2 (шэрагі 1-2), А3 (шэрагі 1-3), А4 (шэрагі 1-3), В1 (шэрагі 1-3), В2 (шэрагі 1-3), В3 (шэрагі 1 -2), В4, С1, С2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3;

3-я - А2 (шэрагі 3-22), В3 (шэрагі 3-22), E2, F3;

2-я - А3 (шэрагі 4-22), А4 (шэрагі 4-7), В1 (шэрагі 4-7), В2 (шэрагі 4-22), Е3, Е4 (шэрагі 1-7), F1 (шэрагі 1 -7), F2;

1-я - А4 (шэрагі 8-22), В1 (шэрагі 8-22), E4 (шэрагі 8-21), F1 (шэрагі 8-21).

Уладальнікі сэзонных абанэмэнтаў на матчы БАТЭ атрымаюць зніжку ў суме 150 000 рублёў пры набыцці білетных пакетаў 2-й і 3-й катэгорый. Аднак яе дзеянне распаўсюджваецца толькі на куплю аднаго білетнага пакета (пры квоце - два ў рукі).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках