26 красавiка 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя на водаканале ў Берасці

20

Вада з-пад крана смярдзіць фэкаліямі.

Учора позна ўвечары на водаканале адбылася аварыя, яе маштабы невядомыя. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла чытачка Наталля Гарайкіна.

«У раёне чыгуначнага вакзала жудасная вада, вуліца Янкі Купалы. Чула, што гэта не толькі на маёй працы, а яшчэ і ў мікрараёне Граеўка», - кажа яна.

Як растлумачылі чытачцы праз тэлефон, на гэты момант водаканал вядзе работы ачысткі і прамывання водных сістэм: «штосьці трапіла, хларуем». Таксама чытачка паведамляе, што ейнаму калегу паступіла тэлефанаванне з дзіцячага садка з просьбай забраць дзіця. У сацсетках пішуць, што ў крамах скупілі ўсю пітную ваду і ў горадзе распаўзаюцца чуткі пра тое, што каналізацыйныя сцёкі патрапілі ў водаправодную ваду і існуе рызыка наяўнасці ў вадзе кішкавай палачкі. Аднак чуткі немагчыма зняпраўдзіць з прычыны маўчання улад і камунальнікаў.

Журналіст сайта charter97.org паспрабаваў высветліць абставіны і прычыны такой якасці водазабеспячэння ў Берасці. Высветлілася, што ўчора позна ўвечары сапраўды адбылася аварыя ў сістэме водазабеспячэння - гэта пацвердзіла супрацоўніца прыймальні галоўнага гарадскога водаканала.

«У нас не было ніякай аварыі, але штосьці здарылася на чыгуначным водаканале», - сказала яна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках