6 траўня 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таемная зброя Еўропы супраць Крамля

32
Таемная зброя Еўропы супраць Крамля

У пошуках новых санкцый Брытанія прапануе радыкальны крок.

Расея можа быць адключаная ад Swift, глабальнай сістэмы для абмену звесткамі паміж банкамі. Прэцэдэнт ужо ёсць.

У сваім артыкуле «Таемная зброя Еўропы супраць Крамля», апублікаваным на сайце нямецкага часопіса Spiegel, Ванэса Штайнметц піша, што гэта «значныя крокі», якія хочуць зрабіць ва ўкраінскім крызісе супраць Расеі. Пра гэта паведаміў на саміце ў нядзелю кіраўнік Еўрарады Гэрман Ван Рампэй. Цягам тыдня цяпер павінна быць прынятая пастанова пра новыя санкцыі супраць Расеі, піша УНІАН. Ну якія ж будуць гэтыя «значныя крокі», улічваючы ўжо зробленыя захады?

У брытанскага ўрада на гэты конт канкрэтныя намеры: паводле інфармацыі Bloomberg, супрацоўнікі прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана хочуць унесці ў спіс санкцый ЕЗ адключэнне расейскіх банкаў ад сеткі SWIFT. Прадстаўнік, які знаходзіцца ў Маскве кансалтынгавай фірмы Macro Advisory сказаў, што гэтая мера будзе азначаць істотнае павелічэнне ўжо існых санкцый супраць Масквы і можа парушыць міжнародныя гандлёвыя аперацыі Расеі.

Што важнага робіць Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый (скарочана SWIFT) для расейскага і міжнароднага банкаўскага сектара ў цэлым, гэта забеспячэнне інфраструктуры. Бельгійская кампанія выступае ў якасці свайго роду агульнапрынятай пошты фінансавага сектара. Банкі праводзяць праз яе міжнародныя плацяжы, пасля прэзентацыі Swift да сеткі падключыліся больш за 10 000 фінансавых устаноў у 215 краінах. У мінулым годзе штодня адпраўлялася больш за 20 мільёнаў паведамленняў, якія былі стандартызаваны Swift.

Праз тэлекамунікацыйную сетку супольнасці, да прыкладу, адзін банк можа паведаміць іншаму, што для яго кліента ёсць аплатнае даручэнне, чый эквівалент банк-атрымальнік можа забраць у пэўную дату з названага разліковага рахунку і павінен перадаць атрымальніку. Наўпроставыя грашовыя плыні не праходзяць праз гэтую супольнасць. Кліенты банка ведаюць пастаўніка паслуг праз SWIFT/BIC коду, які пазначае міжнародны код банка. «Надзвычайны і беспрэцэдэнтны крок»

Swift стаў вядомы па-за фінансавым сектарам у сувязі з непрыемнай гісторыяй са шпіянажам Агенцтва Нацыянальнай бяспекі ЗША. З дакументаў інфарматараў Эдварда Сноўдэна вынікае, што выведка ЗША падключалася да сеткі Swift адразу на некалькіх узроўнях.

Банкам патрэбная сетка Swift. Калі яны адключаныя ад сеткі, то больш не могуць перасылаць грошы ва ўсім свеце паміж рознымі банкамі. Гэта можа мець велізарныя негатыўныя наступствы для бізнэсу. Іран зазнаў гэта ў 2012: праз санкцыі, звязаныя з ядзернай праграмай, банкі краіны былі адрэзаныя ад сеткі Swift - таму замежны гандаль спыніўся. «Надзвычайны і беспрэцэдэнтны крок для Swift», - сказаў тады генеральны дырэктар Лазара Кампос. Адпаведна значнай з'яўляецца пагроза і для Расеі. «Я спадзяюся, што да адключэння Swift не дойдзе, бо гэта пацягне за сабой сур'ёзныя праблемы», - сказаў Генадзь Мелік’ян з Ашчадбанка Расеі газеце Handelsblatt.

На роспыты Spiegel, што кадлі ў выпадку такіх санкцый бэльгійская кампаніяпадпарадкуецца волі ЕЗ, прэс-сакратар не хацеў адказваць. Акрамя ўплыву на эканоміку Расеі адключэнне ад Swift, аднак, можа стаць праблемай для астатніх дзяржаў. Рычард Рэйд з Універсітэта Дандзі ў Шатландыі ў інтэрв'ю Bloomberg паказвае на тое, што такая ізаляцыя прывядзе таксама да таго, што большая частка расейскай грашовай плыні наўрад ці будзе празрыстай і зразумелай. У канчатковым рахунку, гэта можа ўскладніць ўвядзенне наступных значных санкцый.

Пабудаваць уласную сетку транзакцый

Масква, тым часам, ужо працуе над адпаведным законам, для стварэння ўласнай сеткі транзакцый, паведаміў намеснік міністра фінансаў Аляксей Майсееў, паводле звестак газеты "Neue Zürcher Zeitung", якая спасылаецца на расейскія інфармагенцтвы. Закон павінен увайсці ў дзеянне толькі тады, калі стане зразумела, што Цэнтральны банк мае патрэбныя для гэтага тэхналогіі.

Гэта не першыя планы, накіраваныя на тое, каб зрабіць фінансавыя аперацыі Расеі незалежнымі ад заходніх плацежных інфраструктур: ужо некалькі месяцаў Масква плануе стварэнне сваёй уласнай аплатнай сістэмы. Прычына ў тым, што амерыканскія кампаніі крэдытных карт Visa і MasterCard у сакавіку часова больш не абслугоўвалі крэдытныя карты расейскага банка СМП. Аднак, пакуль такой сістэмы яшчэ няма.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках