2 траўня 2024, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ хочуць забараніць ўезд Шайгу і замарозіць ягоныя актывы

22
У ЕЗ хочуць забараніць ўезд Шайгу і замарозіць ягоныя актывы

Прадстаўнікі шэрагу краін Еўрапейскага звязу прапанавалі ўключыць кіраўніка Мінабароны Расеі Сяргея Шайгу ў санкцыйны спіс.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Прапануецца забараніць Сяргею Шайгу ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага звязу і замарозіць ягоныя актывы ў Еўропе, піша gazeta.ru.

Раней міністр замежных спраў Італіі Федэрыка Магерыні распавяла, што 5 верасня будзе прынятая пастанова аб пакеце новых санкцый супраць Расеі.

У чэрвені Еўрапейскі Звяз унёс у санкцыйны спіс дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, кіраўніка Службы замежнай выведкі Міхаіла Фрадкова, кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, губернатара Краснадарскага краю Аляксандра Ткачова і сакратара Рады бяспекі Расеі Нікалая Патрушава.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках