7 траўня 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН: Расея надалей нарошчвае вайсковыя магутнасці на мяжы з Украінай

9
Рада бяспекі ААН: Расея надалей нарошчвае вайсковыя магутнасці на мяжы з Украінай

РФ неаднаразова ўводзіла ў зман Раду Бяспекі ААН, свой уласны народ і ўвесь свет.

Расейская Федэрацыя страціла сваю рэпутацыю сумленнага гульца на міжнароднай арэне праз тое, што ўвесь час ўводзіць у зман сусветную супольнасць, ААН, у тым ліку Раду Бяспекі.

Пра гэта заявіла ў пятніцу на брыфінгу ў Нью-Ёрку пасля пасяджэння РБ ААН што да збітага самалёта МН-17 Пастаянная прадстаўніца ЗША Саманта Паўэр, паведамляе Укрінфарм.

«Расея не мае такой рэпутацыі, каб гуляць тут ролю следчага, які заслугоўвае даверу. Расея неаднаразова ўводзіла ў зман Раду Бяспекі ААН, свой уласны народ і ўвесь свет што да сваёй падтрымкі незаконных узброеных фарміраванняў і вайсковага ўварванняў ва Украіну», - падкрэсліў амерыканскі дыпламат.

У сувязі з гэтым яна параіла проста азнаёміцца са стэнаграмамі папярэдніх 24-х сесій Рады Бяспекі што да дзеянняў Расеі ва Украіне.

«Прачытайце зняпраўджанне Расеі, што яна нібыта не ўзбройвала і не рыхтавала сепаратыстаў у Крыме і пазней яе зняпраўджванне, што яна нібыта не накіроўвала сваіх войскаў туды. Прачытайце таксама зняпраўджванне Расеі, яна нібыта не ўзбройвала і не рыхтавала сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, а пазней яе адмову, што яна не разгортвала свае войскі ва ўсходняй Украіне», - падкрэсліла прадстаўніца ЗША.

Пауэр адзначыла, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць дасягнутыя ў Менску мірныя дамоўленасці, накіраваныя на дээскалацыю канфлікту, які забраў амаль 3 тыс жыццяў.

«Тым не менш, мы не можам выпускаць з-пад увагі той факт, што крызіс ва ўсходняй Украіне, як і акупацыя і анэксія Крыма дагэтуль, былі створаны Масквой. І ні адна краіна не павінна падтрымліваць адразанне частак ад суверэннай Украіны і перадачы іх агрэсарам. тэрытарыяльная цэласнасць Украіны не падлягае абмеркаванню», - перакананая Пауэр.

Тэрарысты не збілі б пасажырскі самалёт малайзійскай авіяліній паблізу Данецка, калі б не атрымалі ад Расеі магутных сістэм супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта заявіў падчас пасяджэння РБ ААН у пятніцу пастаянны прадстаўнік Украіны Юрый Сяргееў.

«Трагедыі з рэйсам MH17 не адбылося, калі б баевікі не атрымалі доступ да цяжкага расейскага ўзбраення, у прыватнасці, проціпаветраных сістэм, здольным паражаць мэты на вышыні 10-ці кіламетраў», - адзначыў украінскі прадстаўнік.

Ён папракнуў Маскву, якая надалей адмаўляе пастаўкі тэрарыстам цяжкага найноўшага ўзбраення: «Усе спробы Расеі перакласці адказнасць за гэтую страшную атаку на іншага не вытрымліваюць ніякай крытыкі».

Са слоў Сяргеева, расейскае кіраўніцтва «кажа аб неабходнасці спыніць кровапраліцце, у той час як надалей уносіць свой уклад у эскалацыю канфлікту, падтрымліваючы тэрарыстаў, пасылаючы наймітаў і рэгулярныя войскі, парушаючы украінска-расейскую дзяржаўную мяжу і абстрэльваючы ўкраінскія войскі са сваёй тэрыторыі».

Прадстаўнік Украіны, акрамя таго, заявіў: ні адно з палажэнняў Менскага пратаколу ад 5 верасня Расея не рэалізавала, яна не спрыяе ўрэгуляванню канфлікту ў рэгіёне.

Украінскі дыпламат звярнуў увагу РБ ААН, што Расея надалей нарошчвае вайсковыя магутнасці на мяжы з Украінай, а таксама ў часова акупаваным Крыме.

«Мы яшчэ раз заклікаем і Расею, і кантраляваных ёю баевікоў выконваць свае абавязанні, у тым ліку вызначыныя Менскім пратаколам, з мэтай забеспячэння доступу міжнароднай місіі да месца авіякатастрофы, а таксама для бяспекі і абароны рэйсаў міжнароднай грамадзянскай авіяцыі», - адзначыў Юрый Сяргееў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках