7 траўня 2024, aўторак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу напалі на ўдзельнікаў антывайсковай акцыі

1
У Пецярбургу напалі на ўдзельнікаў антывайсковай акцыі

У ноч на 20 верасня ў Пецярбургу падчас антывайсковай акцыі адбыўся напад на групу актывістаў «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу».

Як паведамляе Расейская служба радыё «Свобода», актывісты інтэрнэт-супольнасці «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» прыйшлі на Васільеўскую выспу з вядзерцам фарбы і пэндзлямі. Яны пісалі на асфальце антывайсковыя лозунгі: «Свету - мір», «Вайна - гэта забойствы, узведзеныя дзяржавай у ранг подзвігу», «Мір Украіне», «Не хачу ваяваць!». Такім чынам актывісты рыхтаваліся да Сусветнага дня міру, які адзначаецца 21 верасня.

Некаторым мінакам змест лозунгаў не спадабаўся, спачатку яны абмяжоўваліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі скінуць актывістаў у Няву, а потым напалі на іх і пачалі збіваць.

«Гэта была шлюбная пара цалкам прыстойнага выгляду, і я вельмі здзівілася, што яны так моцна крычалі і лаяліся, - кажа адна з удзельнікаў акцыі Алена Папова. - Мы не ў першы раз праводзім такую акцыю, нашы надпісы даволі часта замазваюць, але такой рэакцыі я не чакала. Мужчына схапіў за валасы нашага маладога актывіста Мікалая Цалуйку, стаў біць яго галавой аб сценку, і я вельмі спалохалася далейшага гвалту, стала тэлефанаваць у паліцыю. На шчасце, нарад паліцыі як раз праязджаў міма на машыне, мы яго спынілі, і нас усіх забралі ў 16 аддзел паліцыі. Перад гэтым жанчына, якая нападала на нас, крычала, што мы псуем гарадскую маёмасць, але тут жа яна на вачах у паліцэйскіх выхапіла ў нас з рук вядзерца з фарбай і разліла яе на бруку».

Тым не менш, у паліцыі вінаватымі апынуліся менавіта ўдзельнікі антывайсковай акцыі: ім выпісалі штраф за дробнае хуліганства. Актывісты суполкі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» атрымалі на рукі пратаколы, цяпер яны збіраюцца абскардзіць дзеянні паліцэйскіх у судзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках