7 траўня 2024, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі лекар брала хабар ежай у рэстаранах

29
Менскі лекар брала хабар ежай у рэстаранах

Завершанае расследаванне крымінальнай справы аб учыненні карупцыйных злачынстваў лекаркай-гігіеністам, накладзены арышт на яе маёмасць, арыштаваныя валютныя рахункі ў банках.

«Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да лекаркі-гігіеніста ГУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна Менска» завершанае, яно вывучанае пракурорам і накіраванае ў суд», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу афіцыйны прадстаўнік УСК Менску Аляксандр Герасімаў.

«42-гадовая лекарка-гігіеніст была затрыманая ў сакавіку гэтага года супрацоўнікамі АБЭЗ Ленінскага РУУС пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пасля атрымання 200 даляраў ЗША ў якасці хабару», - нагадаў ён.

Са слоў Герасімава, «незаконнае ўзнагароджанне атрыманае ад дырэктара прыватнага прадпрыемства, на якім былі выяўленыя парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў пры захоўванні прадуктаў харчавання, з мэтай развязання пытання аб прыцягненні парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці што да артыкула, які прадугледжвае меншыя санкцыі».

«Падчас расследавання таксама высветлена, што абвінавачаная сістэматычна незаконна атрымлівала матэрыяльныя каштоўнасці, іншыя выгады маёмаснага характару ад прадстаўнікоў кантралюемых ёю суб'ектаў гаспадарання. Прадукты харчавання і лекавыя прэпараты, адзенне і прадметы побыту, бясплатныя пачастункі ў кавярнях і рэстаранах, магчымасць выкарыстоўваць аўтатранспарт гаспадарнікаў у асабістых мэтах, падаваліся лекарцы-гігіеністу бязвыплатна за прыняцце пастаноў у інтарэсах арганізацый, якія падлягаюць праверцы, выключна ў сувязі з займаемым ёю службовым становішчам», - адзначыў Герасімаў.

«Лекару прад'яўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.430 (атрыманне хабару) і ч.2 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведаміў ён.

«У дачыненні да абвінавачанай прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Накладзены арышт на маёмасць у суме больш за Br 500 млн рублёў, у тым ліку на грашовыя сродкі ў замежнай валюце, якія захоўваюцца на рахунках у банках», - удакладніў Герасімаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках