7 траўня 2024, aўторак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абмежавала ўвоз жывёл з Каларада і Тэхаса

1
Беларусь абмежавала ўвоз жывёл з Каларада і Тэхаса

Ветэрынары заявілі, што ў ЗША былі зарэгістраваныя выпадкі захворвання жывёл везікулярным стаматытам.

Беларусь часова абмежавала ўвоз жывёл з Каларада і Тэхаса, паведамілі БелТА ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі штатаў Каларада і Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі былі зарэгістраваныя выпадкі захворвання жывёл везікулярным стаматытам. «У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з названых штатаў племянных, забойных коней і іншых няпарнакапытных, буйной рагатай жывёлы, авечак і коз, свіней, а таксама эмбрыёнаў названых відаў жывёл», - паведамілі ў дэпартаменце.

Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых падкантрольных тавараў на тэрыторыю Беларусі са штатаў Каларада і Тэхаса ЗША.

Везікулярны стаматыт - вострая інфекцыйная хвароба жывёл, якая характарызуецца ліхаманкай, утварэннем папул на слізістай абалонцы ротавай поласці, языка, на паверхні суставаў, вымяні і ў межкапытнай шчыліне. Захворванне працякае ў выглядзе спарадычных выпадкаў і радзей эпізаатыі, захворвае ад 5 да 90% (у сярэднім 30%) жывёл. Спосаб перадачы віруса цалкам не вывучаны. Хвароба звычайна назіраецца ў летні вільготны перыяд, супадаючы з масавай актыўнасцю джалячых і кусаючых насякомых. Крыніцай узбуджальніка з'яўляецца хворая жывёліна. Успрымальны да гэтага захворвання і чалавек. Везікулярный стаматыт рэгіструецца ў краінах Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, асобныя ўспышкі адзначаюць у краінах Афрыкі, Азіі і Еўропы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках