8 траўня 2024, Серада, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэкі пра матч з «Дынама»: Беларусы сапсавалі ўсё свята

4

ПАОК выйшаў на поле, каб перамагчы, і зрабіў гэта.

«Беларусь - мая любімая краіна! Спачатку трэнер «Зімбру», цяпер вось «Дынама» нас радуе», - напісаў адзін з фанатаў грэцкага ПАОК пасля трыумфу над камандай Уладзіміра Жураўля ў Лізе Еўропы. У «саромным клубе» БАТЭ прыбыло - тыя ж шэсць прапушчаных, тая ж бязвольная гульня на радзіме багоў і герояў. А яшчэ тыдзень таму сайт ПАОК уяўляў «бела-блакітных» так: «Вельмі магутная і добра падрыхтаваная каманда «Дынама», можа, на паперы і не належыць да ліку фаварытаў групы, але практыка паказвае, што Менск мае ўсе шанцы на плэй-офф». Пра тое, як падаў аўтарытэт менчукоў у вачах грэчаскіх заўзятараў і журналістаў чытайце ў сеткавым аглядзе "Прессбола".

Афіцыйны сайт грэцкага ПАОК напярэдадні матчу з менскім «Дынама» апублікаваў скаўцкі матэрыял, які датычыў маючай адбыцца «бітвы»:

«Вельмі магутная і добра падрыхтаваная каманда «Дынама», можа, на паперы і не належыць да ліку фаварытаў групы, але практыка паказвае, што Менск мае ўсе шанцы на плэй-оф. Асабліва паказальны ў гэтым сэнсе шлях калектыву з Беларусі ў кваліфікацыі - 5 перамог і адна нічыя. Візітная картка спаборніка ПАОК - пастаянная змена гульцамі пазіцый на полі. Так менчукі спрабуюць заблытаць апанентаў. Удоджы звычайна пачынае гульню на правым крыле атакі, Стасевіч - злева, Адамовіч - своеасаблівы вольны мастак. Дадзенае трыо хуткіх футбалістаў падобна выбуховаму рэчываў».

А гэта ўжо выніковая нататка аб чорным вечары для Стасевіча і кампаніі:

«Ніякага напружання... Нічога экстраардынарнага... Ніякіх прыгод... ПАОК выйшаў на поле, каб перамагчы, і зрабіў гэта. Перамог, абнавіўшы рэкорд дзейсных хатніх перамог у еўракубках. Менскія дынамаўцы пакідалі газон, пакорліва апусціўшы галовы, адчуваючы нашу перавагу. Дзень складваўся выдатна з самай раніцы...»

Сапраўды, выдатны дзень... для грэцкай каманды. Румынскі абаронца Развал Рац аформіў соты выступ у матчах на еўраарэне. З гэтай нагоды клубны канал нават зрабіў адпаведнае відэа:

Хет-трык Стефаноса Атанасіадзіса дазволіў нападніку стаць лепшым бамбардзірам ПАОК ў еўракубках з 14-ю галамі. Адны рэкорды! Мясцовая прэса, да слова, большую частку палос адвяла менавіта «Клаўсу»:

Свой кліп, дарэчы, форвард таксама атрымаў:

Адзін з мясцовых парталаў азагаловіў матэрыял аб разносе менчукоў так: «Гэты матч вы абавязаны паглядзець хаця б у запісу».

Іншы рэсурс sentragoal.gr адлюстраваў настаўніка ПАОК Ангелоса Анастасіадзіса ў выглядзе культурыста, што стаіць побач з дыстрафічнага выгляду Янісам Анастасіу (Анастасіу - трэнер «Панацінаікаса», што ўступiў у першым матчы групавога этапу іншаму «Дынама» - маскоўскаму).

Гульцы ПАОК па заканчэнні дынамаўскага збіцця былі, як ні дзіўна, нешматслоўныя.

Развал Рац:

- Віншаванне заслугоўваю не толькі я, але і мае таварышы, і трэнеры. У нас атрымаўся хвацкі старт, але трэба цвёрда стаяць на зямлі і не ўпадаць у эйфарыю - гэта толькі пачатковы этап. Сёння асаблівая ноч, рады, што аформіў 100-ы матч у еўракубках менавіта так.

Дзімітрыс Пападопулас:

- На «Тумбе» заўсёды прыемна гуляць - гэта мой любімы стадыён. Нават калі прыязджаў сюды ў шэрагах каманд-спаборнікаў, усё роўна атрымліваў задавальненне ад працэсу. Заўзятары нязменна на вышыні - гэта класная матывацыя. Хоць з боку і здалося, што мы выйгралі занадта лёгка, матч быў няпростым. Мы ўдала выбралі план на гульню, і гэта прынесла плён.

Дзімітрыс нездарма ўспомніў аб заўзятарах: падтрымліваць сваіх улюбёнцаў у Грэцыі ўмеюць. Вось некалькі антуражных фота, зробленых элінамі:

А гэта ўжо здымкі самога матчу, таксама грэчаскія:

«Чорна-белая» тарсіда абмяркоўвала матч неяк неахвотна, прысутнічала адчуванне, быццам некаторыя фаны нават знерваваліся перамогай, якая сама прыплыла ў рукі. Мабыць, «перагарэлі»:

- Беларусы сапсавалі ўсё свята - гэта не гульня ўзроўню Лігі Еўропы!

- Гэта ПАОК быў такі добры, ці «Дынама» такой слабай? Не люблю, калі гуляюць у адну брамку, чакаў большага...

- Менск, і на самай справе, не паказчык нашых сіл. Але, па меншай меры, відаць, што ў нас ёсць характар, а праца трэнера прыносіць вынікі.

- Здаецца, і гульня добрая, і вынік выдатны, але рабіць высновы пакуль рана. «Дынама» паказала сябе бесхрыбетнай камандай, з якой можна рабіць што заўгодна. Наш патэнцыял застаецца не праяснены, матч з «Фіярэнціна» пакажа, чаго мы рэальна вартыя.

Знайшліся, зразумела, і спевакі вялікай вікторыі:

- ПАОК расце, і ніхто не можа яго спыніць! Усе фаны на баку каманды, трэнера і адміністрацыі! Нездарма ў нашага рулявога «анёльскае» імя - нябёсы з намі.

- Здымаю капялюш перад камандай. Хоць гэта і напышліва, але гэтым вынікам не сорамна і хваліцца!

- Выдатны сезон! 17 забітых мячоў у чатырох гульнях пры адзіным прапушчаным! Атанасіадзіс - монстр. З якім спакоем на твары ён забіваў «Дынама»! Беларусы нават перашкаджаць не спрабавалі - стаялі як укапаныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках