26 красавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік з Гародні ўявіў сябе сабакам пасля выпаленага «спайса»

13
Школьнік з Гародні ўявіў сябе сабакам пасля выпаленага «спайса»

На прыпынку Кляцкова ў Гародні мінакі выклікалі хуткую дапамогу для 15-гадовага хлопца, які знаходзіўся ў неадэкватным стане.

Відавочцы распавялі медыкам, што школьнік бегаў, крычаў і вішчаў як падбітая сабака.

Лекары звярнулі увагу на стан падлетка (ён мармытаў лухта, зрэнкі былі пашыраныя, твар вельмі бледны) і западозрылі ў яго атручэнне наркатычнымі рэчывамі. Вызначыўшы ягоны стан як сярэдняй ступені цяжкасці, яны даставілі школьніка ў дзіцячую бальніцу ў аддзяленне таксікалогіі, піша 5min.by.

Там яму палепшала. Лекар-рэаніматолаг пры апытанні хлопца высвятліў, што той накіроўваўся на ўрокі ў школу. Па дарозе ён сустрэў прыяцеля, які і прапанаваў «курнуць». Прызнаўся, што паспрабаваў упершыню.

Зрабіўшы выснову, што падлетак накурыўся спайсу, яго паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне пад кропельніцы. Узятыя аналізы вызначаць дакладны склад невядомага рэчыва, што дазволіць паставіць заключны дыягназ.

Ягоны «сябар» у бальніцу не патрапіў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках