26 красавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перамір'е» ў Данбасе: 13 населеных пунктаў - пад абстрэлам тэрарыстаў

4
«Перамір'е» ў Данбасе: 13 населеных пунктаў - пад абстрэлам тэрарыстаў

Незаконныя ўзброеныя фармаванні парушаюць рэжым спынення агню і абстрэльваюць пазіцыі сіл АТА.

У адказ украінскія сілавікі знішчылі блізу 20 баевікоў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі ў сацыяльнай сеткі «Фэйсбук».

«Нягледзячы на рэжым часовага спынення агню, незаконныя ўзброеныя фарміраванні надалей абстрэльваюць пазіцыі сіл АТА. Артылерыйскаму і мінамётнаму абстрэлу падпалі блокпосты і апорныя пункты ў раёнах населеных пунктаў Ніжнецёплае, Шчасце, Станіца Луганская (Луганская вобласць), а таксама Трудоўскае, Гранітнае, Краснагораўка, Слаўнае , Новы свет, Новаселаўка, аэрапорт «Данецк», Ніжняя Крынка, Авдееўка, Новаміхайлаўка ў Данецкай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра.

Агнём у адказ сілы АТА знішчылі да 20 тэрарыстаў, адну рэактыўную сістэму залпавага агню БМ-21 «Град» і 4 мінамёты.

Між тым, сітуацыя ў Марыўпалі застаецца стабільнай, горад пад кантролем сіл АТА, падкрэсліваецца ў паведамленні.

У прэс-цэнтры АТА таксама праінфармавалі, што для недапушчэння пранікнення НВФ на тэрыторыю Украіны выконваюцца мерапрыемствы па інжынернаму абсталяванню дзяржмяжы Украіны.

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі спрабуюць ізаляваць раёны прарыву тэрарыстаў. «Ідзе ізаляцыя крызісных раёнаў, каб не дапусціць далейшага прарыву сепаратыстаў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра АТА.

Таксама вядома, што на тэрыторыі, якая засталася пад кантролем баявікоў знаходзяцца больш за 30 прамысловых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у спіс топ-200 найбуйнейшых кампаній Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках