7 траўня 2024, aўторак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя штурмавалі форум Хадаркоўскага ў Ніжнім Ноўгарадзе

3

Пасяджэнне форуму «Адкрытая Расея» Міхаіла Хадаркоўскага ў Ніжнім Ноўгарадзе зазнала атаку «гопнікаў».

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы «Твітэр» Дзмітрый Гудкоў, дэпутат Дзярждумы, які выступаў там. «На гэтай ноце форум закончыў сваю працу», - паведамляецца ў запісе самога Міхаіла Хадаркоўскага.

Пасяджэнне форуму пачалося а 13:00 паводле мясцовага часу, там быў прэзентаваны новы сайт openrussia.org. На сайце Хадаркоўскага абяцалі арганізаваць жывую трансляцыю, але на момант напісання нататкі яна недаступная.

Апублікаванае відэа атакі на студыю ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пачалася яна альбо падчас, альбо неўзабаве пасля яго выступу. Дэпутат паведаміў, што падча канферэнцыі адключылі інтэрнэт, затым - асвятленне. Паводле ягоных звестак, студыю штурмавалі блізу 30 чалавек, якія прыехалі на аўтобусе ў суправаджэнні ДПС. Ён паведамляе, што малойчыкі былі «актывістамі НВЗ, Нацыянальнага вызваленчага руху». Зрэшты, па заканчэнні «акцыі гопнікаў» яны здалі футболкі з сімволікай і разышліся.

Праект «Адкрытая Расея» быў адноўлены для дапамогі «еўрапейскай арыентаванай частцы расейскага грамадства». Паводле ягоных слоў, абноўленая «Адкрытая Расея» з’яўляецца «сеткавай структурай, якая дазваляе людзям хутка скаардынавацца толькі на час і для развязання канкрэтнай агульнай задачы. Напрыклад, на час перадвыбарнай кампаніі», перадае «Дождж».

Грамадская арганізацыя «Адкрытая Расея» была створаная ў 2001 годзе акцыянерамі НК «ЮКОС» і групай прыватных асоб. Да 2005 года арганізацыя адкрыла блізу 50 філіялаў у рэгіёнах і атрымала статус міжрэгіянальнай. Яна вяла такія праекты, як праграма «Школа публічнай палітыкі», моладзевы рух «Новая Цывілізацыя», піша NEWSru.com.

Басманны суд Масквы 17 сакавіка 2006 арыштаваў усе рахункі арганізацыі. 10 ліпеня 2006 яе сайт закрыўся на няпэўны час.

Post użytkownika Aleksey Vetoshkin.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках