7 траўня 2024, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ера працягу «Белых рос» - 13 кастрычніка

20
Прэм'ера працягу «Белых рос» - 13 кастрычніка

Прэм'ера фільма адбудзецца ў Менску, Вільні і Маскве.

Здымкі стужкі, якой не пазбегнуць параўнанняў з фільмам Ігара Дабралюбава «Белыя росы», пачаліся ў красавіку 2013 года. Вясной 2014 дэбютную поўнаметражную ігравую стужку беларускай рэжысёркі Аляксандры Бутар прадэманстравалі мастацкай радзе і журналістам. Выхад фільма ў пракат прытрымалі да восені - улетку наведвальнасць кінатэатраў традыцыйна спадае, піша «Мінск-навіны».

Афіцыйная прэм'ера ў Менску адбудзецца 13 кастрычніка ў кінатэатры "Кастрычнік". А 16 кастрычніка фільм выходзіць у рэспубліканскі пракат - яго пакажуць у кінатэатрах сталіцы і абласных цэнтрах.

Як растлумачылі ў аддзеле рэпертуарнага планавання і прагназавання УП «Кінавідэапракат», у Менску паглядзець «Белыя росы. Вяртанне» можна будзе ў Доме кіно (з 16 да 22 кастрычніка), кінатэатрах «Беларусь» (з 16 да 29 кастрычніка) і «Перамога» (з 16 кастрычніка да 12 лістапада).

- Флаеры і афішы ўжо ў друку. Хутка рэклама з'явіцца ў горадзе, - кажа рэжысёрка-пастаноўшчыца фільма Аляксандра Бутар.

Плануецца, што прэм'ера фільма адбудзецца таксама ў Вільні і Маскве.

Фільм «Белыя росы. Вяртанне»- не рэмэйк культавай карціны Ігара Дабралюбава. У аснове сюжэту - лёс аднаго з братоў Хадосаў, Андрэя.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках