7 траўня 2024, aўторак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў раіць расейскім бізнэсоўцам абыходзіць Беларусь

20
Мядзведзеў раіць расейскім бізнэсоўцам абыходзіць Беларусь

20 верасня ў Сочы прайшоў круглы стол на тэму «інвестклімат у рэгіёнах».

Падчас круглага стала кіраўнік урада Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў параіў дзелавым людзям не ідэалізаваць умовы вядзення бізнэсу ў партнёраў у Мытным саюзе. Паводле ягоных слоў, «у таварышаў з Беларусі і ў Казахстана ёсць свае перавагі, але ёсць і свае праблемы», перадае «Радыё Свабода».

Мядзведзеў расказаў, што прадстаўнікі бізнэс-супольнасці, крытыкуючы расейскую падатковую сістэму, прыстрашылі масава перарэгістраваць свае кампаніі ў Беларусі. Але калі справа дайшла да практычнай рэалізацыі, адзін з ініцыятараў такога дэмаршу імкліва змяніў сваю пазіцыю, канстатаваўшы: «Не, лепш ужо няхай яны да нас».

Такім чынам расейскі прэм'ер-міністр адрэагаваў на выказванне аднаго з удзельнікаў мерапрыемства аб тым, што, маўляў, у канкурэнтаў з Беларусі значна больш выгадныя прэферэнцыі да дзейнасці ў свабодных эканамічных зонах, чым у Расеі. Пры гэтым прадстаўнікі расейскага ўрада вымушаныя прызнаць, што ўсё больш прывабнай пляцоўкай для прадпрымальнікаў становіцца Казахстан.

Кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў адзначыў, што шэраг бізнэсоўцаў сапраўды перарэгістраваліся ў Казахстане, бо ў гэтай краіне «стаўкі ніжэйшыя амаль на ўсім фронце падаткаў". Чыноўнік не выключыў, што ўжо самым бліжэйшым часам Расея можа сутыкнуцца з рэальнай праблемай «уцёкаў капіталу».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках