5 траўня 2024, Нядзеля, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google закрые для дзяржслужбаў звесткі карыстальнікаў

6
Google закрые для дзяржслужбаў звесткі карыстальнікаў

Наступнае пакаленне прылад на платформе Android атрымае ўбудаваную функцыю шыфравання звестак.

Гэта стане перашкодай для дзяржслужбаў на шляху атрымання інфармацыі пра карыстальніка. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Washington Post.

З 2011 года на прыладах Android ужо была прапанова шыфравання звестак, аднак функцыя была апцыянальнай і няшмат хто ведаў, як яе ўключыць, падае словы экспэртаў газета. Цяпер на планшэтах і смартфонах на платформе Android L - наступнай версіі аперацыйнай сістэмы ад Google, рэліз якой запланаваны на кастрычнік - гэтая функцыя будзе працаваць аўтаматычна: атрымаць доступ да кантэнту смартфона стане магчымым толькі пасля ўводу пароля.

Аднак шыфраванне, прэзентаванае Google, накіраванае толькі на абарону звестак, захаваных непасрэдна на смартфоне, адзначае The Wall Street Journal. Так, функцыя не будзе працаваць для паведамленняў Google Hangouts, таму што яны зашыфроўваюцца не ў саміх серверах Google.

Новаўвядзенне, аналагічнае таму, якое выйшла раней на новай iOS 8 у Apple, будзе перашкодай для паліцыі да атрымання звестак карыстальніка на смартфонах, нават пры падачы ордэра на ператрус.

Apple і Google пачалі надаваць у сваёй палітыцы стратэгіі прыватнасці вялікую ўвагу пасля выкрыцця Эдварда Сноўдэна, які распавёў, што дзяржслужбы супрацоўнічалі з тэхналагічнымі кампаніямі з мэтай збору звестак карыстальнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках