27 красавiка 2024, Субота, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Замірэнне» у Данбасе: 20 населеных пунктаў - пад агнём ваеўнікоў

3
«Замірэнне» у Данбасе: 20 населеных пунктаў - пад агнём ваеўнікоў

Сітуацыя ў раёне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі застаецца напружанай.

Насуперак абвешчанаму рэжыму спынення агню, тэрарысты працягваюць абстрэлы пазіцый украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе антытэрарыстычнай аперацыі.

Пад артылерыйскі і мінамётны абстрэл, а таксама абстрэл з выкарыстаннем РСЗА "Град" падпалі блок-посты і апорныя пункты сіл АТА, якія размешчаныя ў раёне Макарава на Луганшчыне. Таксама тэрарысты абстралялі пазіцыі каля населеных пунктаў Пяскі, Мар’інка, Краснагораўка, Аўдзееўка, Мікалаеўка, Гостра Магіла, Залатое, Рассыпное, Сцяпное, Адважнае, Дэбальцава, Горнае, Фрунзэ, Чарнухіна, Пакроўскае, Калінаўка, Мірнае, Ніжняя Крынка ў Данецкай вобласці.

Таксама адзначаецца, што ажыццёўлены агнявы налёт на аэрапорт Данецка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках