5 траўня 2024, Нядзеля, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Ёсць яшчэ шмат чаго, чаго мы здолеем дамагчыся

29
Вікторыя Азаранка: Ёсць яшчэ шмат чаго, чаго мы здолеем дамагчыся

Экс-першая ракетка свету прыняла пастанову датэрмінова закончыць сэзон.

Пра гэта Вікторыя Азаранка паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Усіх вітаю, у мяне для вас навіны, - піша яна. - На жаль, я не буду выступаць на турнірах да канца сэзона. Увесь гэты год выйшаў для мяне вельмі складаны. Я штосілы старалася дадаваць, штодзень працавала, але выявілася, што гэта не найлепшы падыход. Я скарыстаю гэты час, каб цалкам аднавіцца і падрыхтавацца да наступнага сэзона. Я веру, што на ўсё ёсць прычына, і часам сітуацыя складваецца не так, як хочацца, але трэба намагацца атрымаць з яе максімум. Менавіта гэта я і спрабую зрабіць».

Вікторыя Азаранка падзякавала заўзятарам за падтрымку.

«Прыкра, што я не змагу згуляць на гэтых выдатных турнірах, на якіх мне вельмі падабаецца выступаць перад усімі вамі, - напісала яна. - Вы мая матывацыя і натхненне. Я хачу падзякаваць сваім заўзятарам і сваёй камандзе за падтрымку. Гэта вельмі шмат для мяне значыць. Я люблю вас, хлопцы. Ёсць яшчэ вельмі шмат, чаго мы здолеем з вамі дамагчыся. І я буду для гэтага намагацца з усім запалам і стоадсоткавай самааддачай».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках