5 траўня 2024, Нядзеля, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватны «грузавік» Dragon вылецеў да МКС

2
Прыватны «грузавік» Dragon вылецеў да МКС

Прыватны грузавы карабель Dragon вылецеў да Міжнароднай касмічнай станцыі з другой спробы.

Жывую трансляцыю старту NASA вяло на сваім сайце. Напярэдадні старт быў адкладзены праз неспрыяльныя варункі надвор'я на мысе Канавэрал.

Старт адбыўся а 10:52 паводле менскага часу. Праз паўгадзіны, як паведаміла NASA, карабель "выйшаў на зададзеную арбіту і ў аўтаматычным рэжыме разгарнуў панэлі сонечных батарэй". Стыкоўка капсулы з МКС запланаваная на 16:04 менскага часу 22 верасня, Dragon прыцягнуты да шлюза рабатызаванай рукой Canadarm, піша NEWSru.com.

Dragon, распрацаваны кампаніяй Элана Маска SpaceX, запускаюць з касмадрома на мысе Канавэрал з дапамогай ракеты Falcon-9. У рамках пагаднення паміж касмічным агенцтвам ЗША і SpaceX карабель ужо тройчы здзяйсняў стыкоўку з МКС і адправіцца да станцыі яшчэ дзевяць разоў. Кантракт ацэньваецца ў 1,6 млрд даляраў.

Цяперашнім рэйсам Dragon павінен даставіць да МКС амаль 2,5 тоны харчавання, рэчаў першай патрэбы, а таксама абсталяванне і матэрыялы для навуковых эксперымэнтаў. У прыватнасці, у космас упершыню будзе дастаўлены 3D-прынтэр. Чакаецца, што з яго дапамогай астранаўты змогуць проста на арбіце друкаваць з пластыка патрэбныя ім запчасткі ды інструмэнты. Акрамя таго, NASA адпраўляе на МКС мікраспадарожнік, два дзесяткі мышэй для вывучэння ўплыву мікрагравітацыі на сысуноў і скатэромэтар - прылада, якая будзе выкарыстаная для назірання за паветранымі плынямі над паверхняй Сусветнага акіяна.

Акрамя Dragon, NASA выкарыстоўвае для дастаўкі цяжараў на станцыю еўрапейскі "грузавік" Cygnus.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках