5 траўня 2024, Нядзеля, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца BMW, які збіў двух чалавек: Хацеў трапіць у слуп, але не выйшла

20

Вінаваты ў страшнай аварыі, якая адбылася ў Менску, прызнаў, што быў п'яны.

Відэа апытання кіроўцы BMW публікуе ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Вінаваты ў аварыі 1992 нараджэння прызнаецца, што сапраўды сеў за стырно ў стане алкагольнага ап'янення. «Выехаў на аўтамабілі з павароту ў краму, не справіўся з кіраваннем. Хацеў трапіць у слуп, але не выйшла. Ён быў літаральна ў некалькіх сантыметрах» - сказаў ён.

ДТЗ адбылося ўвечары 19 верасня на вуліцы Ясеніна ў Менску. У выніку наезду аўтамабіля на прыпынак загінула два чалавекі, адзін з іх памёр ужо ў лякарні. Паводле факта ДТЗ распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 КК РБ. Кіроўцу пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках