5 траўня 2024, Нядзеля, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя беларусы адзначаюць Нараджэнне Багародзіцы

2
Праваслаўныя беларусы адзначаюць Нараджэнне Багародзіцы

Сёння праваслаўныя хрысціяне святкуюць першае двунадзясятае свята новага літургічнага года - Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы.

Каталікі адзначаюць яго 8 верасня, піша «Наша Нiва».

Галоўная крыніца звестак пра жыццё Багародзіцы - апакрыфічная кніга «Протаевангелле Якава», напісаная каля 170-180 гг, у якой распавядаецца пра абставіны нараджэння Панны Марыі і імёны яе бацькоў, Якіма і Ганны. Паводле царкоўнай традыцыі, Гасподзь Бог падарыў гэтай набожнай пары на схіле гадоў дзіця, якому было наканавана стаць Маці Сына Божага.

Упершыню свята згадваецца ў пісьмовых крыніцах у V стагоддзі, а афіцыйна яно было ўведзенае на хрысціянскім Усходзе візантыйскім імператарам Маўрыкіем у канцы VI ст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках