5 траўня 2024, Нядзеля, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч албанцаў прыйшлі на імшу Папы Рымскага ў Тыране

Дзясяткі тысяч албанцаў прыйшлі на імшу Папы Рымскага ў Тыране

Албанцы ўсіх веравызнанняў прыйшлі на імшу на плошчы Маці Тэрэзы ў Тыране.

Яе праводзіць Папа Рымскі Францішак, паведамляе BBC.

У час сустрэчы з прэзідэнтам Албаніі кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы сказаў, што мірнае рэлігійнае суіснаванне хрысціян і мусульман у пераважна мусульманскай Албаніі можа стаць прыкладам для іншых краін.

Візіт Папы праходзіць з захаваннем жорсткіх мер бяспекі - каля трох тысяч паліцэйскіх патрулююць горад.

Раней у заходніх СМІ з'яўлялася інфармацыя, што звязаныя з групоўкай «Ісламская дзяржава» баевікі могуць рыхтаваць замах на Францішка.

Службы бяспекі Ватыкана заявілі, што не збіраюцца ўносіць змены ў праграму або мяняць маршрут пантыфіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках