5 траўня 2024, Нядзеля, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцам пачалі прадаваць робатаў-гуманоідаў за $2000

1

Робаты могуць весці гутарку з людзьмі і нават разумець выраз твару свайго суразмоўцы і рэагаваць на яго настрой.

Абзавесціся такім сябрам можна за 2000 даляраў, паведамляе тэлеканал НТВ.

У базе ведаў робата ўжо знаходзіцца каля 4500 слоў, аднак, як прызнаюць самі яго стваральнікі, на практыцы карысць ад яго пакуль мінімальная. Паводле задумы распрацоўшчыкаў, робат зможа выконваць самыя простыя даручэнні, дапамагаць у хаце і аблегчыць жыццё адзінокіх людзей.

Афіцыйны пачатак продажаў робатаў намечаны на люты 2015 года. Пакуль жа абвешчана аб продажы першых 200 асобнікаў.

Японскія адмыслоўцы плануюць, што ў недалёкай будучыні такія робаты-гуманоіды прыйдуць на дапамогу супрацоўнікам сацыяльных службаў, якія даглядаюць за пажылымі людзьмі. Паводле афіцыйных звестак, насельніцтва Японіі імкліва старэе, і недахоп персаналу ў доглядзе за пажылымі людзьмі павінна папоўніць войска робатаў.

Адзначым, што японскі рынак робатаў ужо цяпер спецыялісты ацэньваюць у 8 мільярдаў даляраў у год.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках