5 траўня 2024, Нядзеля, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскве далі месяц на рэалізацыю Менскага мемарандума

5
Маскве далі месяц на рэалізацыю Менскага мемарандума

Ад Расеі чакаюць крокаў для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны да лістападаўскага саміту G20 у Аўстраліі.

Пра гэта заявіў міністр фінансаў ЗША Джэк Лью, піша "Інтэрфакс".

"Задача да лістапада палягае ў развязанні шэрагу пытанняў, каб рушыць наперад па шляху нармалізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны", - падаюць словы Дж. Лью амерыканскія СМІ.

На ягоную думку, расейскаму боку варта "прыступіць да выпрацоўкі дыпламатычнай пастановы, якая дазволіць Украіне прыступіць да ліквідацыі наступстваў (канфлікту) і да працы над ростам эканомікі".

Таксама Дж. Лью заявіў, што ЗША і Еўропа гатовыя далей супрацоўнічаць у пытанні аб санкцыях супраць Расеі "да таго часу, пакуль Расея будзе пагражаць суверэнітэту Украіны і ўдзельнічаць, наўпрост ці ўскосна, у баявых дзеяннях на ўкраінскай тэрыторыі".

Як вядома, 19 верасня ўдзельнікі кантактнай групы для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны падпісалі Мемарандум аб выкананні пратакола ад 5 верасня, які складаецца з 9 пунктаў: спыненне ўжывання зброі абодвума бакамі, прыпыненне падраздзяленняў і фармаванняў на пазіцыях паводле стану на 19 верасня, забарона на ўжыванне ўсіх тыпаў зброі і наступальных дзеянняў.

Акрамя таго мемарандум прадугледжвае адвод буйнакалібернай зброі на адлегласць не менш за 15 км з кожнага боку. Такім чынам, ствараецца зона бяспекі шырынёй не менш за 30 км, уводзіць забарону на палёты баявой авіяцыі, у тым ліку беспілотных лятальных апаратаў, за выключэннем апаратаў АБСЕ. Таксама ўводзіцца забарона на выкарыстанне замежных баявых лятальных апаратаў".

Апошні пункт - вывядзенне ўсіх замежных узброеных фармаванняў з тэрыторыі Украіны. Таксама прадугледжаны вывад усіх так званых наймітаў. Акрамя таго, дакумент прадугледжвае забарону на ўстаноўку новых мінных збудаванняў паблізу населеных пунктаў, а таксама патрабаванне да размінавання ўжо існых прылад.

У РНБА заявілі, што Мемарандум павінен выконвацца ўжо з 20 верасня. Аднак паводле звестак прэс-цэнтра АТА, паводле стану на 21 верасня на Луганшчыне і Данеччыне блок-пасты і апорныя пункты сіл АТА зазналі артылерыйскі і мінамётны абстрэл, а таксама абстрэл з выкарыстаннем ракетных сістэм залпавага агню БМ-21 Град.

У РНБА таксама паведамілі, што ў выніку абстрэлаў у зоне АТА з 20 да 21 верасня загінулі 2 вайскоўцы, яшчэ 8 - параненыя.

Напярэдадні ў NATO заявілі, што расейскія войскі дагэтуль не пакінулі тэрыторыю Украіны, а "рэжым спынення агню не дзейнічае".

Як заявіў галоўны начальнік сіл NATO ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў, колькасць расейскіх вайскоўцаў на Украіне за апошні тыдзень скарацілася, бо некаторыя з іх вярнуліся на тэрыторыю Расеі. Аднак яны не вярнуліся дадому, а дагэтуль знаходзяцца ў гатоўнасці "пры неабходнасці" прыбыць назад ва Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках