5 траўня 2024, Нядзеля, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Three Days Grace раздалі ў Менску больш за 650 аўтографаў

1

Папулярны канадскі гурт упершыню прыехаў у Беларусь.

Перад тым, як даць канцэрт на «Чыжоўка-Арэне», «Грэйс» пакінулі прыхільнікам 650 аўтографаў. Сустрэча з фанатамі адбылася ў адной з менскіх музычных крам, і замест гадзіны доўжылася амаль тры. Пасля гэтага гурт паабедаў, а потым пагутарыў з журналістамі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Прывітанне! Толькі мы выключна па-ангельску размаўляем, - папярэдзілі хлопцы.

- Ну як, перажылі аўтограф-сесію?

- Мы заставаліся там, пакуль не распісаліся для ўсіх. Мы наважылі, што не хочам крыўдзіць нікога. Мне здаецца, мы падпісвалі тры гадзіны. Мы бачылі людзей у слязах, яны па-сапраўднаму плакалі ад шчасця!

- А як вам наогул Менск? Як Беларусь?

- Вельмі спадабаўся ружовенькі суп! Божа, як ён называўся? Халодны, халодны суп... Ха-Лад-нік! - успомніў Бэры.

- А яшчэ мы каштавалі беларускі алкаголь. Настойку, пілі гарэлку, - сталі пералічваць хлопцы. - А яшчэ ў вас вельмі чыста. Ну проста вельмі! Вашая краіна трохі нагадала нам Канаду: людзі вельмі прыязныя, вакол чысціня.

- Якім-небудзь беларускім словах вас ужо навучылі?

- Вучылі, але я забыўся, якому, - занерваваўся Бэры.

- Слова «дзякуй», - падказалі арганізатары.

- Дзіякуй! Сапраўды! Гэта значыць «дзякуй».

- А як «Чыжоўка-Арэна»? Як гук?

- Яна велізарная! І вельмі новая! І гук выдатны.

- Мы прыехалі з Канады, - удакладніў басіст Бэры Сток. - Мы вялікія хакейныя фанаты, мы практычна нарадзіліся з клюшкай у руцэ! Як толькі мы ўвайшлі, адчулі пах клюшак, лёду. Практычна як дома!

- А за якую вы каманду заўзееце?

- Мы з Таронта, так што заўзеем за Toronto Maple Leafs. Праўда, мы ніколі не перамагалі...

- Ці не перамагаем, гэта дакладна, - паківаў галавой гітарыст Брэд Уолст.

- Фанаты з Беларусі, Украіны і Расеі вельмі любяць дарыць падарункі сваім кумірам. Джо Кокеру - насенне памідораў, Браяну Мэю - партрэт... А што вы любіце?

- Беларускія фаны сустракалі нас у аэрапорце з хлебам-соллю. Гэта было вельмі прыемна, гэта знак, што нас чакалі.

- Мне падабаецца гарэлка, - падміргнуў Бэры. - А яшчэ мы любім хакей, так што клюшка была б файным падарункам.

- А мне прыхільнікі дораць каралі і бранзалеткі, і я з задавальненнем іх потым нашу, - Мэт Уолст закасаў рукаў і прадэманстраваў некалькі матузкоў на запясці.

Three Days Grace распавялі, што прыехалі ў Еўропу праз сацсеткі - фанаты шмат пісалі і прасілі аб гэтым.

- А якія сацсеткі вы любіце больш за ўсё?

- Я - Instagram, - сказаў Брэд. - Ён круты.

- Яны добрыя для розных мэтаў, - быў больш падрабязны бубнач Ніл. - Мне здаецца, некаторыя людзі карыстаюцца Фэйсбукам, каб выплюхнуць негатыўныя эмоцыі: прыкрываюцца экранам, як шчытом, каб абражаць і зневажаць іншых людзей, хаваюцца за кампутарамі, становяцца ананімнымі, агрэсіўнымі... І гэта дрэнная якасць, якую маюць сацсеткі.

- Хлопцы, а вам не крыўдна быць брутальным рок-гуртом - і бачыць пад сцэнай пяцьсот дзяўчат?

- Гэта значна лепш, чым пяцьсот хлопцаў! - Ні секунды не сумняваліся музыкі. - Як музыкі мы, можа, і брутальныя, але як людзі - даволі спакойныя. Але мы заўважаем, што нашыя прыхільнікі і прыхільніцы становяцца ўсё больш і больш маладымі. Мы ездзім з канцэртамі ўжо 12 гадоў, і фаны, якія прыходзілі на першыя выступы, сёння прыводзяць сваіх дзяцей! І гэта, мы думаем, вельмі крута.

- А спяваць адны і тыя ж песні 12 гадоў не надакучыла? Сяргей Жукаў з групы «Рукі ўверх» сказаў, што будзе спяваць песню «18 мне ўжо», як бы дзіўна гэта не выглядала. І у 40, і ў 50 гадоў, калі людзі хочуць яе чуць.

- Ой, вядома, у нас ёсць песні, якія надакучылі! І мы іх не граем. Гэта тыя песні, якіх не будзе сёння. Жарты жартамі, але самае прыгожае - гэта рэакцыя людзей. Іх запал, аддача. Бачыць гэта - цудоўна.

- Але наогул цяпер шмат што гучыць па-новаму, - падаў голас франтмэн Мэт Уолст, які замяніў у мінулым годзе Адама Ганц’е.

- Мэт, а якія песні Three Days Grace ты любіў дзесяць гадоў таму, калі ў гурце граў толькі твой брат, і якія любіш цяпер?

- Адна з улюбёных - I Hate Everything About You, вядома. І Just Like You. А цяпер мне падабаецца Good Life і нашая новая песня, I Am Machine. Але яе пакуль ніхто не чуў, яна толькі 29 верасня выйдзе, праз тыдзень.

- А чым вы займаецеся ў вольны час? Можа, серыялы глядзіце?

- Увесь час - не глядзім. Бачылі тыя, што ішлі некалькі гадоў назад - накшталт Breaking Bad. Мы жывем у вясковай мясцовасці, таму мы любім паляванне, рыбалку...

- А я - спартовыя аўтамабілі і дзяўчат, - уключылася Мэт.

Пра што толькі не пыталіся Three Days Grace: і колькі Брэд гадаваў бараду (два гады), і каго яны любяць слухаць (Мэт - Курта Кабэйна і Marilyn Manson, Ніл - Tool і Led Zeppelin, Брэд - Radiohead і The Doors, Бэры - Элвіс і Black Sabbath)... Задалі пытанне і пра новы альбом. Музыкі распавялі, што выпусціць яго плануюць да сакавіка. Ён будзе падобны да ранніх запісаў: больш жорсткі, больш цёмны.

- Мы заўсёды выкарыстоўвалі тэксты песень як выхад для нашых эмоцый, - барабаншчык Three Days Grace Ніл Сандэрсан. - Дарэчы, мы ўсе пішам тэксты. Песня Painkiller, напрыклад, гэта той кірунак, у якім мы будзем працаваць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках