3 траўня 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прапануе абраць у Расеі цара

105
Жырыноўскі прапануе абраць у Расеі цара

Палітык заявіў, што Расеі патрэбна змена палітычнага рэжыму.

Лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заявіў, што для паспяховага развіцця Расеі неабходная змена палітычнага рэжыму. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі.

«Я не кажу: шукаць спадчынніка дома Раманавых. Можам абраць імператара, цара на 10 гадоў. І кожныя 10 гадоў мяняць. Будзе варыянт дэмакратыі, але ўся паўната ўлады ў яго павінна быць», - заявіў Уладзімір Жырыноўскі.

Таксама палітык настойвае на тым, што Расеі неабходна весці «самы жорсткі курс ва ўсіх пазіцыях» і прапанаваў абвясціць курс на «антыалігархічную рэвалюцыю» ў Расеі.

Нагадаем, 12 верасня Украіна папрасіла Інтэрпол абвясціць Уладзіміра Жырыноўскага ў міжнародны вышук.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках