3 траўня 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША разбураць манаполію Расеі на рынку газу ў ЕЗ

34
ЗША разбураць манаполію Расеі на рынку газу ў ЕЗ

«Газпраму» пагражае страта значнай часткі даходаў.

Гэта стала магчымым паз канкурэнцыю з боку амерыканскіх экспарцёраў звадкаванага прыроднага газу. Сыравінная манаполія Крамля можа страціць 18% сваіх даходаў праз канкурэнцыю, якую яму складае амерыканскі экспарт звадкаванага прыроднага газу, мяркуюць у Financial Times, піша УНИАН.

Еўрапейскія спажыўцы, магчыма, будуць плаціць за газ на 11% менш у сувязі з паніжэннем ціску на сусветныя кошты, што паўстала праз рост экспарту амерыканскага сланцавага газу, што можа нанесці ўдар па даходах падкантрольнага ураду РФ «Газпраму».

Як гаворыцца ў аналізе, апублікаваным Цэнтрам глабальнай энэргетычнай палітыкі Калумбійскага ўніверсітэта, нягледзячы на тое, што страты будуць значнымі для «Газпрама», агульны ўплыў на расейскія экспартныя даходы будзе менш значным. Эксперты мяркуюць, што амерыканскі экспарт газу наўрад ці стане эфектыўным інструментам ў прымусе Крамля змяніць сваю палітыку.

Аналітыкі таксама мяркуюць, што Еўропа, верагодна, застанецца буйным спажыўцом расейскага газу, таму ёй неабходна будзе ўмацаваць сваю энэргетычную інфраструктуру, каб спраўляцца з патэнцыяльнымі перабоямі ў пастаўках. Зніжэнне сусветных коштаў на газ, як чакаецца, паўплывае на прапанаваныя экспартныя праекты і ў іншых рэгіёнах, як, напрыклад, запланаваная распрацоўка буйных газавых радовішчаў, выяўленых ля ўзбярэжжа Мазамбіка.

Сланцавая рэвалюцыя ў ЗША, якая адбылася дзякуючы дасягненням у тэхналогіі вытворчасці з рэзерваў, якія раней былі непрыдатныя для камерцыйных мэтаў, прывяла да павелічэння здабычы газу ў краіне і падарыла надзею на тое, што Амерыка зможа стаць буйным экспарцёрам ЗПГ, прадаючы яго па коштах, якія будуць канкурэнтаздольнымі на сусветных рынках.

Федэральная камісія рэгулявання ў галіне энэргетыкі дала зялёнае святло для рэалізацыі трох шматмільярдных праектаў у звадкаванні газу, што дазволіць пачаць будаўніцтва інфраструктуры, і яшчэ больш за 13 праектаў павінны быць зацверджаныя.

Сланцавы бум ужо мае значны ўплыў на сусветныя газавыя рынкі, паколькі ў ЗША больш няма неабходнасці імпартаваць ЗПГ, што дае магчымасць Катару і іншым краінам пастаўляць яго ў Еўропу і Азію. Цяпер у еўрапейскіх камунальных прадпрыемстваў і іншых спажыўцоў газу больш рычагоў ціску, што дазволіць ім перагледзець кантракты з «Газпрамам» аб пастаўках газу.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках