3 траўня 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Георгіеўскай стужкай у Беларусі пазначаюць межы «рускага свету»

79
Зміцер Дашкевіч: Георгіеўскай стужкай у Беларусі пазначаюць межы «рускага свету»

«Малады фронт» абвясціў пра кампанію, мэта якой - ачысціць беларускія вуліцы ад георгіеўскіх стужак і сцягоў РФ.

Пра гэта заявіў сустаршыня арганізацыі Дзмітрый Дашкевіч.

«Апошнім часам мы ўсё больш і больш сутыкаемся з выпадкамі, калі на вуліцах розных гарадоў Беларусі раздаюцца георгіеўскія стужкі і сцяжкі Расейскай Федэрацыі, - кажа былы палітвязень. - Напрыклад, я зусім не разумею сэнсу гэтай акцыі: для чаго ў незалежнай краіне нейкія сілы масава навязваюць насельніцтву сцягі іншай дзяржавы? Але такі падыход незразумелы толькі ў тым выпадку, калі мы зыходзім з таго, што Беларусі і Расея - гэта незалежныя, суверэнныя дзяржавы з роўнымі правамі і паўнамоцтвамі ў міждзяржаўных стасунках.

Калі ж некаторыя палітычныя сілы заяўляюць, што Беларусь толькі ўмоўна незалежная дзяржава, а паводле факта ўваходзіць у пратэктарат так званага «рускага свету», то тады ў масавай раздачы расейскіх сцяжкоў усё становіцца зразумела - людзі візуальна пазначаюць прастору «рускага свету» і, адпаведна, Расейскай Федэрацыі. І нават тыя ж георгіеўскія стужкі, якія даслоўна пару гадоў таму можна было ўспрымаць нават станоўча ці хаця б нейтральна, сёння разам з расейскімі сцяжкамі ўспрымаюцца як прэтэнзія на незалежнасць іншых дзяржаў і асацыююцца з расеяскім тэрорам на Усходзе Украіны».

Лідэр «Маладога фронту» распавёў пра тое, як будзе праходзіць кампанія «Стоп імперыя». Яе асноўная ўвага будзе накіравана на аўтамабілі і грамадскі транспарт.

«Нагадаем, што ў нас ёсць для гэтага юрыдычныя рычагі: паводле ПДР на лабавым шкле аўтамабіля забароненае размяшчэнне якія-небудзь прадметаў, налепак, атрыбутыкі. Таму мы заклікаем пісаць звароты ў Менскую Дзяржаўтаінспекцыю з патрабаваннем ад ДАІ Беларусі прыбраць расейскі агітпрам з лабавога шкла таго ці іншага аўтамабіля», - сказаў Зміцер Дашкевіч.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках